І вывеў яго Бог вонкі і сказаў яму: «Глянь на неба і палічы зоркі, калі зможаш». І сказаў яму: «Такім будзе патомства тваё».
НАВУМА 3:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Памнажай купцоў сваіх, як зоркі на небе; а саранча скінула шкуру і паляцела. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты памножыла купцоў сваіх больш, чым зорак на небе; але хрушчы раскінуць [крылы] і палятуць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Купцоў у цябе стала больш, чым зорак на небе; але гэтая саранча расьсеецца і паляціць. |
І вывеў яго Бог вонкі і сказаў яму: «Глянь на неба і палічы зоркі, калі зможаш». І сказаў яму: «Такім будзе патомства тваё».
буду дабраслаўляць цябе і памнажаць нашчадкаў тваіх, як зоркі на небе і як пясок, што на беразе мора. Патомства тваё завалодае гарадамі ворагаў сваіх;
І памножыў Ты сыноў іх, як зоркі на небе; ды ўвёў іх у зямлю, якую абяцаў бацькам іх, што ўвойдуць і будуць валодаць ёю.
Хто ж задумаў гэта для Тыра, увянчанага калісьці, купцы якога — князі, а дробныя гандляры яго — знакамітыя зямлі?
Як незлічоныя ёсць зоркі нябесныя і як без ліку пяску марскога, так Я памножу патомства паслугача Майго Давіда і паслугачоў Маіх, левітаў”.
Што засталося пасля вусеняў — з’ела саранча, што засталося пасля саранчы — з’елі чэрві, а што засталося пасля чарвей — з’елі жукі.