Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




НАВУМА 3:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 Вартаўнікі твае — як саранча і пісары твае — як рой саранчы, які гняздзіцца ў агароджах у час халодны; узыходзіць сонца — і разлятаецца, і не вядома, дзе было месца іх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 Каранаваныя твае — як саранча, ваяводы твае — як мошка, якая мае табар у платах у халодны дзень, а як сонца ўзыйдзе, яны адлятаюць, і [ніхто] ня ведае месца іхняе, дзе яны.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 Князі твае - як саранча, і ваеначальнікі твае - як раі мошак, якія ў час холаду гняздуюцца ў шчылінах сьцен, і калі ўстане сонца, дык разьлятаюцца, - і не пазнаеш месца, дзе яны былі.

Глядзіце раздзел Копія




НАВУМА 3:17
4 Крыжаваныя спасылкі  

Падыміце сцяг на зямлі! Трубіце ў трубы між народамі, прыгатуйце супраць яго народы, склічце супраць яго царствы Арарата, Міні, Аскеназа, устанавіце супраць яго ваяводаў, прывядзіце коней, як калючую саранчу!


І чужынцы, найгоршыя з народаў, ссякуць яго; і кінуць яго на горы, і на ўсе лагчыны пападаюць яго галіны, і дрэвы яго паламаюцца ва ўсіх ямах зямлі, і з-пад засені яго паадступаюцца ўсе народы зямлі і пакінуць яго.


«Хапайце срэбра, хапайце золата!» І няма канца багаццям; скарбоўня з усіх жаданых пасудзін.


І саранча была падобная да коней, падрыхтаваных да бою, і на галавах яна мела быццам залатыя вянцы, і воблік яе быў на падабенства твараў чалавечых,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы