ЛЯМЭД. Не баіцца яна снежных халадоў для дому свайго: бо ўсе яе дамачадцы апранутыя ў падвоеную вопратку.
НАВУМА 2:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Па дарогах нясуцца калясніцы, стукаюцца адна аб адну на плошчах; выглядаюць яны, як паходні, як маланкі, што разбягаюцца ў розныя бакі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Па вуліцах шалёна імчаць калясьніцы і грукочуць на плошчах; выгляд іхні — [полымя] паходні, ляцяць яны як бліскавіцы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Па вуліцах нясуцца калясьніцы, грымяць на плошчах; бляск ад іх, як ад агню; бліскаюць, як маланкі. |
ЛЯМЭД. Не баіцца яна снежных халадоў для дому свайго: бо ўсе яе дамачадцы апранутыя ў падвоеную вопратку.
Праз сваіх вестуноў папракнуў ты Госпада і сказаў: “З мноствам маіх калясніц узышоў я на горныя узвышшы, на вяршыні Лібана; ды ссек вершаліны кедраў яго і найпрыгажэйшыя яліны яго, і дайшоў аж да межаў яго, у нетры густыя.
Бо, вось, Госпад прыйдзе ў агні і калясніцы Яго — быццам віхор, каб аддаць у абурэнні гневу Свайго, і пагрозай Сваёй у полымі агню;
Вось, ён падымаецца, нібы хмары, і, як бура, калясніцы яго, шпарчэй за арлоў коні яго. Гора нам, бо мы спустошаны!
Імчыце, коні, ляціце, калясніцы, і хай выступяць мужныя, Этыёпія і Пут, трымаючы шчыты, і лудыйцы, нацягваючы лук і пускаючы стрэлы.
І нахлынуць на цябе на вазах жалезных і калясніцах і з вялікімі дружынамі; зусюль падымуцца супраць цябе ў панцырах, са шчытамі і шлемамі, і дам ім судзіць цябе паводле судоў іх.
Ад многіх коней яго пакрые цябе іх пыл, ад грукату яго коннікаў, і колаў, і калясніц дрыжаць будуць твае муры, калі ўваходзіць будзе ў брамы твае, як пры ўваходзе ў здабыты горад.
Вось што кажа Госпад Бог: “Вось, Я навяду на Тыр Набукаданосара, цара Бабілона, з поўначы, цара цароў з конямі, і калясніцамі, і вершнікамі, і з войскам, і з мноствам народа.
І ў апошні час будзе ваяваць супраць яго цар поўдня і цар поўначы ўдарыць яго, як бура, калясніцамі, і конніцай, і многімі караблямі, і ўвойдзе ў землі, і знішчыць іх, і пройдзе.