МАЦЬВЕЯ 6:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо дзе скарб твой, там будзе і сэрца тваё. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо дзе скарб ваш, там будзе і сэрца вашае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо дзе скарб ваш, там будзе і сэрца ваша. |
І будзе трываласць у тваіх часах; багацце збаўлення — мудрасць і веды. Страх Божы ёсць найбольшы скарб Яго.
Твае ж вочы і сэрца — толькі ўласнай карысці, праліцця нявіннай крыві, крыўды і гвалту.
Ачысці ад ліхоты сэрца сваё, Ерузалім, каб стаўся збаўлены! Дакуль жа будуць у табе ліхія задумы?
Род змяіны! Як жа вы можаце добрае гаварыць, калі самі вы благія. Бо ад паўнаты сэрца і вусны гавораць.
Свяцільня цела твайго – вока тваё. Калі вока тваё будзе чыстым, дык і ўсё цела тваё будзе светлым.
Бо мы не глядзім на тое, што бачнае, але на тое, што нябачнае, бо бачныя рэчы – часовыя, а нябачныя – вечныя.
Я, Паўла, напісаў уласнаю рукою, што я сплачу табе; каб пры тым не казаць табе, што і ты сабою вінаваты мне.
Глядзіце, браты, каб не было між вамі выпадкам ліхога сэрца няверуючага, што адступіцца ад Бога жывога,