А прысенак перад святыняй, які цягнуўся ў даўжыню, меў у шырыню дваццаць локцяў адпаведна шырыні святыні; а ў вышыню меў сто дваццаць локцяў. І ўнутры пазалаціў яго найчысцейшым золатам.
МАЦЬВЕЯ 4:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Потым пераносіць Яго д’ябал у святы горад і ставіць Яго на вышыні святыні, Біблія (пераклад А.Бокуна) Потым бярэ Яго д’ябал у сьвяты горад, і стаўляе на самым версе сьвятыні, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады бярэ Яго д'ябал у сьвяты горад і ставіць Яго на крыле храма, |
А прысенак перад святыняй, які цягнуўся ў даўжыню, меў у шырыню дваццаць локцяў адпаведна шырыні святыні; а ў вышыню меў сто дваццаць локцяў. І ўнутры пазалаціў яго найчысцейшым золатам.
Кіраўнікі ж народа жылі ў Ерузаліме; а астатні народ кідаў жэрабя, каб адна дзесятая частка з іх ішла жыць у святы горад Ерузалім, а дзевяць дзесятых — у іншыя гарады.
З горада Святога пакліканы яны, і апіраюцца на Бога Ізраэля; імя Яго — Госпад Магуццяў.
Прабудзіся, прабудзіся! Апраніся ў мужнасць сваю, Сіёне; апраніся ў шаты славы сваёй, Ерузалім, горад святасці! Бо не наважыцца болей неабрэзаны ды нячысты, каб прайсці праз цябе.
Госпадзе, дзеля ўсякай справядлівасці Тваёй, прашу: хай спыніцца гнеў Твой і абурэнне Тваё над горадам Тваім Ерузалімам і над Тваёю святою гарой: бо дзеля грахоў нашых і несправядлівасцей бацькоў нашых стаў Ерузалім і Твой народ ганьбаю для ўсіх акружаючых нас.
Устаноўлена семдзесят тыдняў над народам тваім і над святым горадам тваім, каб знішчыць злачыннасць, і каб грэх скончыць, і каб знішчыць несправядлівасць, і каб увесці вечную справядлівасць, і каб здзейснілася з’ява і прароцтвы, і каб быў намашчоны Святы з святых.
і, выйшаўшы з магіл, па ўваскрэсенні Яго прыйшлі ў святы горад і паказаліся многім.
Затым завёў Яго ў Ерузалім, і паставіў Яго на версе святыні, і сказаў Яму: «Калі Ты – Сын Божы, дык кінься адгэтуль ўніз.
Адказаў Ісус: «Не меў бы ты ніякай улады нада Мной, калі б табе не было дадзена зверху; таму той, хто Мяне выдаў, мае большы грэх».
А панадворак звонку святыні абміні і не мерай яго, бо ён дадзены паганам, і яны будуць таптаць горад святы на працягу сарака двух месяцаў.