МАЦЬВЕЯ 3:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але Ян утрымліваў Яго, кажучы: «Я з Твайго дазволу павінен быць ахрышчаны, а Ты ідзеш да мяне?» Біблія (пераклад А.Бокуна) Ян жа ўстрымліваў Яго, кажучы: «Мне трэба хрысьціцца ў Цябе, а Ты прыходзіш да мяне?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ян жа стрымліваў Яго, кажучы: мне трэба ў Цябе хрысьціцца, а Ты прыходзіш да мяне? |
Адказваючы ж, Ісус сказаў яму: «Дазволь цяпер, бо гэтак нам належыць выканаць усякую справядлівасць». Тады Ян дапусціў Яго.
Хачу, браты, каб вы ведалі, што я часта збіраўся наведаць вас, каб мець нейкі плод і ў вас, як і ў іншых народаў, але меў перашкоды аж дасюль.
Яго прапанаваў Бог перамольнай ахвярай праз веру ў Кроў Яго для выяўлення справядлівасці Сваёй, бо не стаў зважаць на папярэднія злачынствы,
Але Пісанне замкнула ўсё пад грахом, каб абяцанне з веры ў Ісуса Хрыста было дадзена веруючым.
А дзеля таго, што вы – сыны, паслаў Бог Духа Сына Свайго ў сэрцы вашы, Які кліча: «Абба, Ойча!»
І тых многа станавіліся святарамі паводле запавету, таму што смерць не дазваляла трываць аднаму;