Што гэта, што надыходзіць пустыняю, як слуп дыму, выдаючы водар фіміяму і міры, і разнастайных масцей міраварніка?
МАЦЬВЕЯ 21:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, калі ўвайшоў у Ерузалім, узварухнуўся ўвесь горад, кажучы: «Хто гэта?» Біблія (пераклад А.Бокуна) І калі Ён увайшоў у Ерусалім, узварухнуўся ўвесь горад, кажучы: «Хто гэта?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі ўвайшоў Ён у Ерусалім, увесь горад узрушыўся і пыталіся і казалі: хто гэта? |
Што гэта, што надыходзіць пустыняю, як слуп дыму, выдаючы водар фіміяму і міры, і разнастайных масцей міраварніка?
Хто гэта такі, што прыбывае з Эдома, з Босры ў пурпуровых шатах? Гэты прыгожы ў Сваёй вопратцы, Які крочыць з вялікаю Сваёю магутнасцю? «Гэта Я, Які абвяшчаю справядлівасць, магутны ў збаўленні».
І натоўпы, што наперадзе і за Ім ішлі, усклікалі, кажучы: «Гасана Сыну Давіда! Дабраславёны, Хто прыходзіць у імя Госпада. Гасана на вышынях!»
і гавораць, кажучы Яму: «Скажы нам: якой уладай Ты гэта робіш, або Хто Табе даў такую ўладу?»
І пачалі разважаць кніжнікі і фарысеі, кажучы: «Хто Ён, што блюзніць? Хто можа грахі дараваць, апрача аднаго Бога?»
І тыя, што ўзлягалі разам з Ім, сталі гаварыць між сабой: «Хто Ён, што нават грахі адпускае?»
І гаворыць Ірад: «Яну я адсёк галаву; хто ж тады Той, аб Якім я чую такое?» І стараўся пабачыць Яго.
Ён сказаў: «Хто Ты, Госпадзе?» А Госпад сказаў: «Я – Ісус, Якога ты пераследуеш! Цяжка табе супраць ражна ўпірацца?»
І пайшлі яны разам, і прыйшлі ў Бэтлехэм. Калі яны ўвайшлі ў горад, узварухнуўся з-за іх увесь горад; і казалі жанчыны: «Гэта ж тая Наомі!»
І зрабіў Самуэль так, як Госпад яму загадаў, і прыбыў ён у Бэтлехэм. І сустрэлі яго перапалоханыя старэйшыны горада, і пыталіся: «Ці супакойны прыход твой?»