МАЦЬВЕЯ 12:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У колькі ж разоў даражэйшы чалавек за авечку? Таму можна дабро рабіць і па суботах». Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык на колькі чалавек лепшы за авечку? Так што можна ў суботу рабіць дабро». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Наколькі ж чалавек лепшы за авечку! Таму можна ў суботу дабро рабіць. |
Паглядзіце на птушак нябесных, якія ані сеюць, ані жнуць, ані збіраюць у свірны, а Айцец ваш, Які ёсць у небе, корміць іх. Ці ж вы не шмат важнейшыя за іх?
Да іх жа кажа: «Ці ў суботу трэба добра рабіць, ці мо блага? Жыццё выратаваць ці загубіць?» Але яны маўчалі.
Паглядзіце на груганоў, якія ані сеюць, ані жнуць, і няма ў іх ані камор, ані свірнаў, і Бог іх корміць; наколькі ж вы больш вартыя за птушак.
І сталася, калі Ісус у суботу ўвайшоў у дом аднаго з начальнікаў фарысейскіх паесці хлеба, яны сачылі за Ім.
Тады гаворыць ім Ісус: «Пытаюся вас, ці можна ў суботу добра рабіць, ці блага, жыццё ўратаваць ці загубіць?»