Дык убачыла жанчына, што дрэва добрае для ежы і мілае вачам, і прывабнае ёсць дрэва для здабыцця ведаў; і сарвала [адзін] з пладоў яго, і з’ела, і дала таксама мужу свайму, і ён з’еў.
МАРКА 9:47 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі вока тваё горшыць цябе, выдзяры яго, бо лепш табе ўвайсці ў Валадарства Божае аднавокім, чым, маючы двое вачэй, быць укінутым у пекла, Біблія (пераклад А.Бокуна) І калі вока тваё горшыць цябе, выдзяры яго; лепш табе з адным вокам увайсьці ў Валадарства Божае, чым, маючы двое вачэй, быць укінутым у геенну вогненную, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі вока тваё цябе спакушае, вырві яго: лепш табе з адным вокам увайсьці ў Царства Божае, чым з двума вачмі быць укінутым у геену вогненную, |
Дык убачыла жанчына, што дрэва добрае для ежы і мілае вачам, і прывабнае ёсць дрэва для здабыцця ведаў; і сарвала [адзін] з пладоў яго, і з’ела, і дала таксама мужу свайму, і ён з’еў.
І, калі вока тваё горшыць цябе, вырві яго ды кінь ад сябе. Лепей табе аднавокім увайсці ў жыццё, чым, маючы два вокі, быць укінутым у агонь пякельны.
А Я вам кажу, што той, хто дарэмна гневаецца на брата свайго, будзе асуджаны; а хто скажа брату свайму: “рака”, – будзе асуджаны радай, а хто скажа: “дурны”, – будзе асуджаны агнём пякельным.
І, калі рука твая горшыць цябе, адсячы яе. Бо лепш табе калекаю ўвайсці ў жыццё, чым, маючы абедзве рукі, пайсці ў пекла, у агонь нязгасны,
«Калі хто прыходзіць да Мяне, і не мае ў нянавісці бацьку свайго, і маці, і жонку, і дзяцей, і братоў, і сясцёр, а пры тым і душу сваю, не можа быць вучнем Маім.
Ісус, адказваючы, сказаў яму: «Сапраўды, сапраўды кажу табе: калі хто не народзіцца звыш, не можа бачыць Валадарства Божага».
Адказаў Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу табе: калі хто не народзіцца з вады і з Духа, не можа ўвайсці ў Валадарства Божае.
Дзе ж тады тое шчасце ваша? Сведчу вам, што, калі б гэта было магчыма, дык, вочы сабе вырваўшы, аддалі б іх мне.