Тады сказаў Госпад шатану: «Вось усё, што ён мае, — у руце тваёй; толькі на яго не ўздымай рукі тваёй». І адышоў шатан ад аблічча Госпада.
МАРКА 4:37 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўзняўся вялікі вятруга, ды хвалі пачалі біць у лодку, так што лодку залівала. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася вялікая бура, і хвалі білі ў човен, так што ён ужо напаўняўся [вадою]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паднялася вялікая бура; хвалі білі ў лодку, так што яна ўжо напаўнялася вадою. |
Тады сказаў Госпад шатану: «Вось усё, што ён мае, — у руце тваёй; толькі на яго не ўздымай рукі тваёй». І адышоў шатан ад аблічча Госпада.
раптам паднялася страшэнная бура з боку пустыні і зрушыла чатыры вуглы дома; упаўшы, ён задушыў дзяцей тваіх, і яны памерлі, і ўцёк я адзін, каб паведаміць табе».
А Госпад кінуў на мора моцны вецер, і паднялася вялікая бура на моры, так што караблю пагражала разбіццё.
А Ён спаў на карме на падушцы. І будзяць тады Яго, і кажуць Яму: «Настаўнік! Ці ж Цябе не рупіць, што мы гінем?»
Патрапілі, аднак, на мялізну і асадзілі на ёй карабель. Нос карабля ўвяз і быў нерухомы, а карма разбівалася сілаю хваль.
тры разы быў біты палкамі, раз каменаваны, тройчы пацярпеў караблекрушэнне, ноч і дзень быў у марской глыбіні.