МАРКА 16:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А яна пайшла і паведаміла тым, што з Ім былі, якія сумавалі і плакалі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Яна, пайшоўшы, паведаміла тым, што з Ім былі, якія плакалі і галасілі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яна пайшла і абвясьціла тым, што былі зь Ім, што плакалі і галасілі; |
І тады з’явіцца знак Сына Чалавечага на небе, і тады заплачуць усе плямёны зямныя, і ўбачаць Сына Чалавечага, Які прыходзіць на аблоках нябесных з магутнасцю і славаю вялікай.
І гаворыць ім Ісус: «Ці ж могуць вясельнікі сумаваць, пакуль жаніх з імі? Але прыйдуць дні, калі забяруць ад іх жаніха, і тады яны будуць посціць.
І адразу другі раз запяяў певень. Тады Пётра ўспомніў словы, якія яму казаў Ісус: «Раней, чым двойчы запяе певень, ты тройчы зрачэшся Мяне», і пачаў плакаць.
І гаворыць ім: «Што гэта за размова, якую ведзяце між сабою, ідучы? І чаму вы сумныя?»
Дык пайшла Марыя Магдалена, каб абвясціць вучням: «Я бачыла Госпада!» і што Ён ёй гэта сказаў.