ЛЯВІТ 6:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) вось жа, хто так зграшыць і будзе вінаваты, хай аддасць ён усё тое, што забраў праз крадзеж або падман, або тое пазычанае, што не аддаў, або тое згубленае, што знайшоў, Біблія (пераклад А.Бокуна) вось жа хто так саграшыў і мусіць аднагарадзіцца, павінен аддаць тое, што ўкраў, або тое, што адабраў, або што яму было даручана на захаваньне, або згубленае, што ён знайшоў, Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык, зграшыўшы і зрабіўшыся вінаватым, ён павінен аддаць узятае, што ўкраў, альбо адабранае, што адабраў, альбо даручанае, што яму даручана, альбо згубленае, што ён знайшоў; |
Вярніце і вы ім зараз іх палі, і вінаграднікі іх, і аліўкавыя гаі іх, і дамы іх, і працэнт ад грошай, збожжа, віно і аліўкавы алей, які вы звычайна бераце ад іх».
Тканіны іх не прыдадуцца на адзенне, і не апрануцца яны ў вырабы свае; учынкі іх — гэта ўчынкі збродныя, і злачынствы гвалту — на іх руках.
крыўдзіць беднага і ўбогага, рабуе, не аддае закладзенага, і падымае вочы свае на ідалаў, і дапускаецца агіднасці,
Бацька яго, бо строіў падкопы і рабаваў, і рабіў злое ў сваім народзе, вось, ён памрэ дзеля сваёй злачыннасці.
і не крыўдзіць нікога, вяртае закладзенае даўжніку, не рабуе, падае хлеб свой галоднаму і голага апранае ў вопратку,
аддасць заклад гэты бязбожнік і зверне, што нарабаваў, будзе жыць паводле законаў, што дае яму жыццё, не будзе дапускацца ніякае ліхоты, то, напэўна, застанецца ён пры жыцці і не памрэ;
І калі будуць выходзіць на знешні панадворак да людзей, то павіннны зняць з сябе сваё адзенне, у якім спаўнялі службу, і пакласці яго ў пакоях святых, і апрануць на сябе іншыя шаты, і не асвячаць людзей у сваіх шатах.
усяго бычка хай вынесуць па-за лагер; на чыстае месца, дзе звычайна высыпаюць попел, і там хай спаляць агнём на дровах: у месцы высыпання попелу.
І не ўмеюць яны чыніць справядлівасць, — кажа Госпад, — збіраюць гвалт і рабунак у палацах сваіх”.
Захочуць яны палёў — і забіраюць іх сілаю, захочуць дамоў — і адбіраюць іх. І бяруць у няволю чалавека і дом яго, рабуюць чалавека і спадчыну яго.
і ў той дзень пакараю кожнага, хто пыхліва пераскоквае праз парог і хто напаўняе дом гаспадара свайго злачыннасцю і падманам.
І кажаце вы: “О якая праца!” І зневажаеце яго, — кажа Госпад Магуццяў. — І прыносіце з рабаванага, кульгавае і хворае, ды складаеце ў ахвяру. Ці ж магу Я прыняць гэта з рукі вашай? — кажа Госпад.
і няхай прызнаюць грэх свой і аддадуць сам капітал і пятую частку таму, перад кім зграшылі.