Выконвай урачыстасць праснакоў: сем дзён будзеш есці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаны час месяца Абіб, калі ты выйшаў з Егіпта. Не з’яўляйся перада Мною з пустымі рукамі.
ЛЯВІТ 23:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У першы месяц, чатырнаццатага дня месяца, вечарам выпадае Пасха Госпадава. Біблія (пераклад А.Бокуна) У першы месяц, у чатырнаццаты дзень месяца, вечарам Пасха ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) у першы месяц, на чатырнаццаты дзень месяца ўвечары Пасха Гасподняя; |
Выконвай урачыстасць праснакоў: сем дзён будзеш есці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаны час месяца Абіб, калі ты выйшаў з Егіпта. Не з’яўляйся перада Мною з пустымі рукамі.
У першы месяц, чатырнаццатага дня месяца, будзеце святкаваць Пасху; сем дзён будзеце есці толькі праснакі.
У першы дзень праснакоў прыйшлі да Ісуса вучні Яго, кажучы Яму: «Дзе хочаш, каб мы прыгатавалі Табе есці Пасху?»
У першы дзень праснакоў, калі прыносіцца ў ахвяру Пасха, кажуць Яму вучні Яго: «Дзе хочаш, каб мы пайшлі і прыгатавалі Табе есці Пасху?»
І заставаліся сыны Ізраэля ў Галгале, і чатырнаццатага дня месяца святкавалі пасху вечарам на раўнінах Ерыхонскіх;