Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛЯВІТ 20:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Хто ляжа з жонкай стрыя або вуя свайго, той адкрывае галізну блізкага свайго, абодва панясуць грэх свой, памруць бяздзетныя.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Хто ляжа з цёткай сваёй, той адкрывае голасьць дзядзькі свайго. Яны панясуць грэх свой, памруць бязьдзетныя.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Хто ляжа зь цёткаю сваёю, той асарамаціў дзядзьку свайго; грэх свой панясуць яны, бязьдзетнымі памруць.

Глядзіце раздзел



ЛЯВІТ 20:20
8 Крыжаваныя спасылкі  

Не будзе ані нашчадка яго, ані пакалення ў народзе яго, і не застанецца нічога ў месцы, дзе ён жыў.


Хай дзеці яго пойдуць на пагібель і хай у адзіным пакаленні знішчыцца імя яго.


Гэта кажа Госпад: «Запішыце гэтага чалавека як пазбаўленага патомства, як чалавека, які не будзе шчаслівым у дні жыцця свайго, бо ніхто з яго нашчадкаў не будзе сядзець на пасадзе Давідавым і не будзе больш мець улады ў Юдэі».


Не адкрывай галізны брата бацькі свайго, не ўваходзь да жонкі яго, якая звязана з табою сваяцтвам, бо гэта цётка твая.


Хто бярэ жонку брата свайго, гэта нячыстасць. Адкрыў ён галізну свайго брата, будуць яны бяздзетныя.


«Гэта ўчыніў мне Госпад у дні, у якія зірнуў на мяне, каб зняць ганьбу маю сярод людзей».


Ды не мелі дзіця, бо Лізавета была няплоднай, а абое былі ўжо на схіле дзён сваіх.


бо, вось, надыходзяць дні, калі будуць казаць: “Шчасныя няплодныя і ўлонні, што не нарадзілі, ды грудзі, якія не кармілі”.