Таму Ханон узяў паслугачоў Давіда, і пагаліў, і абрэзаў тунікі іх ад клубоў да пятаў, і адпусціў іх.
ЛЯВІТ 19:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не стрыжыце валасоў кругом галавы, і не караці край барады сваёй. Біблія (пераклад А.Бокуна) Не стрыжы валасоў кругом галавы, і не калеч край барады сваёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ня стрыжэце галавы вашай вакол, і ня псуй краёў барады тваёй. |
Таму Ханон узяў паслугачоў Давіда, і пагаліў, і абрэзаў тунікі іх ад клубоў да пятаў, і адпусціў іх.
Дачка Дыбона ўзышла на вышыні, каб плакаць: над Нэба і над Мэдабай Мааб галосіць; на ўсіх галовах яго — лысіна, кожная барада паголена.
І паўміраюць вялікія і малыя на гэтай зямлі, не будуць яны пахаваныя, і ніхто не будзе па іх плакаць, ніхто не зробіць дзеля іх нарэзаў і не будзе стрыгчыся.
прыйшлі людзі з Сіхэма, з Сіло і з Самарыі восемдзесят чалавек з аголенымі бародамі, раздзёртымі шатамі і нарэзамі на целе. І неслі яны ў руках дарункі і кадзіла, каб скласці ў ахвяру ў доме Госпада.
Кожная бо галава аблысее, і кожная барада абголіцца, на ўсіх руках — нарэзы і на сцёгнах — зрэбніца.
“Вось жа, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — і Я правяду суд над кожным, у каго абрэзаны край цела,
А галавы сваёй яны галіць не будуць і не будуць адпускаць доўгіх валасоў, але будуць стрыгчы валасы свае.
І апрануцца ў рыззё, і апануе іх страх; і на ўсіх тварах з’явіцца сорам, і на ўсіх галовах іх — лысіна.
Не рабіце нарэзы на целе вашым на знак жалобы па памерлых ды не накалвайце надпісы на скуры вашай. Я — Госпад!
Вы — дзеці Госпада, Бога вашага; не рабіце надрэзаў на сабе, не выстрыгайце валасоў паміж вачамі вашымі па памерлым,