Штогод Аарон павінен рабіць ачышчэнне над рагамі яго крывёй ахвяры за грэх; і будзе ласка да яго ў пакаленнях вашых: гэта хай будзе святыня святынь для Госпада».
ЛЯВІТ 16:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ачысціць месца святое ад нячыстасці сыноў Ізраэля ды ад злачынстваў іх паводле ўсіх іх грахоў. Паводле таго ж закону зробіць ён з палаткаю сустрэчы, якая знаходзіцца ў іх сярод нячыстасці іх жылля. Біблія (пераклад А.Бокуна) і перапросіць за [Месца] Сьвятое, за нячыстасьць сыноў Ізраіля і за злачынствы іх паводле ўсіх грахоў іхніх. Гэтак сама зробіць ён з Намётам Спатканьня, які знаходзіцца ў іх сярод нячыстасьці іхняй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ачысьціць сьвятыню ад нячыстасьці сыноў Ізраілевых, і ад злачынстваў іхніх, ва ўсіх грахах іхніх. Так павінен зрабіць ён і са скініяй сходу, якая ў іх, сярод нячыстасьці іхняй. |
Штогод Аарон павінен рабіць ачышчэнне над рагамі яго крывёй ахвяры за грэх; і будзе ласка да яго ў пакаленнях вашых: гэта хай будзе святыня святынь для Госпада».
Ні адзін чалавек не павінен быць у палатцы сустрэчы ад хвіліны, калі святар увойдзе ў святыню, каб ачысціць сябе і дом свой і ўсю супольнасць Ізраэля, аж пакуль ён не выйдзе. Вось так ачысціць ён сябе, дом свой ды ўсю супольнасць Ізраэлеву.
Потым выйдзе да ахвярніка, які перад Госпадам, і ачысціць яго, і возьме крыві бычка і крыві казла і памажа ёй рогі ахвярніка з усіх бакоў,
«Вось жа, дзесятага дня гэтага самага сёмага месяца выпадзе дзень ачышчэння, і будзе ў вас святы сход. У той дзень будзеце ўпакорваць душы вашыя і будзеце складаць Госпаду ахвяры агнявыя.
забіў яго, ды, намачыўшы палец у крыві яго, памазаў рогі ахвярніка кругом і ачысціў яго; рэшту крыві выліў на падножжа яго і так пасвяціў яго, ачышчаючы.
Таксама казёл хай будзе складзены Госпаду ў ахвяру за грэх, апрача пастаяннай ахвяры цэласпалення з яе ўзліваннямі.
І калі адыду ды прыгатую вам месца, зноў прыйду і прыму вас да Сябе, каб і вы былі там, дзе Я.
Дзеля гэтага Ён павінен быў ва ўсім упадобніцца братам, каб стацца міласэрным і верным Першасвятаром у Бога, каб ачысціць грахі народа,