і пакраплю вас чыстаю вадой, каб сталі вы чыстымі ад усіх вашых агіднасцей ды ачышчу вас ад усіх вашых ідалаў.
ЛЯВІТ 15:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто дакранецца да іх, занячысціцца, дык хай памые адзенне сваё вадою, і сам вымыецца ў вадзе; і будзе нячысты да вечара. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто дакранецца іх, будзе нячысты, няхай памые адзеньне сваё ў вадзе, і вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і кожны, хто дакранецца да іх, будзе нячысты і павінен вымыць вопратку сваю і абмыцца вадою, і нячысты будзе да вечара. |
і пакраплю вас чыстаю вадой, каб сталі вы чыстымі ад усіх вашых агіднасцей ды ачышчу вас ад усіх вашых ідалаў.
І Я вызвалю вас ад усякай нячыстасці вашай, і вырашчу збожжа, і павялічу яго, і голаду на вас не спашлю.
Калі паздаравее той, хто церпіць ад такой хваробы, то хай адлічыць сем дзён на сваё ачышчэнне і, памыўшы адзенне сваё і ўсё цела ў жывой вадзе, будзе чысты.
Хто дакранецца да ложка яе, хай памые адзенне сваё і сам абмыецца вадою; і будзе нячысты да вечара.
Кожны ложак, на якім будзе спаць у час хваробы сваёй, і рэч, на якой будзе сядзець, будуць нячыстымі.
Калі кроў затрымаецца і перастане цячы, хай адлічыць яна сем дзён; і потым будзе чыстая.
У той дзень выб’ецца крыніца для дома Давіда і жыхароў Ерузаліма для абмыцця грахоў і нячыстасці.
Усё, да чаго дакранецца нячысты, а таксама асоба, якая дакранецца да чаго-небудзь з гэтага, будуць нячыстымі аж да вечара».
прыступайма са шчырым сэрцам, у паўнаце веры, крапленнем ачысціўшы сэрцы ад усякай свядомасці ліхой і з абмытым чыстаю вадою целам.
дык тым больш кроў Хрыста, Які ахвяраваў Самога Сябе Богу праз Вечнага Духа, ачысціць сумленне наша ад мёртвых учынкаў, каб служыць Богу жывому.
Калі ж мы ходзім ў святле, так як Ён у святле, тады маем супольнасць адны з аднымі, і Кроў Ісуса Хрыста, Сына Яго, ачышчае нас ад усякага граху.