Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛЯВІТ 15:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 Хто дакранецца да ложка яе, хай памые адзенне сваё і сам абмыецца вадою; і будзе нячысты да вечара.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 Хто дакранецца ложка ейнага, няхай памые адзеньне сваё і вымыецца ў вадзе, і бу­дзе нячысты да вечара.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 і кожны, хто дакранецца да пасьцелі яе, павінен вымыць вопратку сваю і абмыцца вадою і нячысты будзе да вечара;

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 15:21
9 Крыжаваныя спасылкі  

І было адкрыта мне ў вушы Госпадам Магуццяў: «Не будзе, пэўна, адпушчана вам гэтая правіннасць, пакуль не паўміраеце», — кажа Госпад, Бог Магуццяў.


І хто дакранецца да іх мярцвячыны, апаганіцца і будзе нячысты да вечара.


ды ўсё, на чым яна ляжала або сядзела ў дні адасаблення свайго, будзе нячыстым.


Кожны, хто дакранецца да любой рэчы, на якой яна сядзела, хай памые адзенне сваё і вымыецца ў вадзе; і будзе нячысты да вечара.


Усё, да чаго дакранецца нячысты, а таксама асоба, якая дакранецца да чаго-небудзь з гэтага, будуць нячыстымі аж да вечара».


Дык маючы такія абяцанні, умілаваныя, ачысцім сябе ад усякага бруду цела і духа, у страху Божым дасягаючы святасці.


інакш цярпеў бы там многа разоў ад заснавання свету. Ён жа раз аб’явіўся ў гэты час перад канцом свету дзеля знішчэння граху праз ахвяраванне Самога Сябе.


А я сказаў яму: «Гаспадару мой, ты ведаеш». І ён сказаў мне: «Гэта тыя, якія выйшлі з вялікага ўціску, і абмылі свае вопраткі, і выбелілі іх у Крыві Ягняці.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы