І вось, прынеслі да Яго спаралізаванага, што ляжаў на ложку. І Ісус, бачачы іх веру, сказаў спаралізаванаму: «Не бойся, сыне, даруюцца табе твае грахі».
ЛУКАША 5:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Што лягчэй сказаць: “Даруюцца табе грахі твае”, або: “Устань і хадзі?” Біблія (пераклад А.Бокуна) Што лягчэй сказаць: “Адпускаюцца табе грахі твае”, ці сказаць: “Устань і хадзі”? Біблія (пераклад В. Сёмухі) што лягчэй сказаць: «даруюцца табе грахі твае», альбо сказаць: «устань і хадзі»? |
І вось, прынеслі да Яго спаралізаванага, што ляжаў на ложку. І Ісус, бачачы іх веру, сказаў спаралізаванаму: «Не бойся, сыне, даруюцца табе твае грахі».
Што лягчэй сказаць спаралізаванаму: “Даруюцца твае грахі”, ці сказаць: “Устань, вазьмі пасцель сваю і хадзі”.
А Ісус пранік іх разважанні і сказаў, адказваючы ім: «Што вы думаеце ў сэрцах вашых?
Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі дараваць грахі, – гаворыць спаралізаванаму: “Кажу табе, падыміся, вазьмі ложак свой ды ідзі да дому свайго”».