І, калі хто скажа слова супраць Сына Чалавечага, будзе яму даравана, а хто скажа супраць Духа Святога, не будзе яму даравана ані ў гэтым, ані ў будучым веку.
ЛУКАША 20:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І гаворыць ім Ісус у адказ: «Сыны гэтага веку жэняцца і замуж выходзяць; Біблія (пераклад А.Бокуна) І адказваючы, сказаў ім Ісус: «Сыны веку гэтага жэняцца і выходзяць замуж; Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ісус сказаў ім у адказ: дзеці веку гэтага жэняцца і выходзяць замуж; |
І, калі хто скажа слова супраць Сына Чалавечага, будзе яму даравана, а хто скажа супраць Духа Святога, не будзе яму даравана ані ў гэтым, ані ў будучым веку.
Дык пахваліў гаспадар аканома нягоднага, што разумна зрабіў. Бо сыны гэтага веку разумнейшыя ў сваім родзе за сыноў святла.
елі і пілі, жаніліся і замуж выдавалі аж да дня, калі Ной увайшоў у каўчэг, і прыйшоў патоп, і выгубіў усіх.
Дзеля таго пакіне чалавек бацьку свайго і маці і злучыцца з жонкай сваёй, і будуць двое адным целам.
Няхай ва ўсіх будзе ў пашане шлюб і ложак беззаганны, бо распуснікаў і чужаложнікаў судзіць будзе Бог.