ЛУКАША 1:66 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ўсе, што пра гэта пачулі, разважалі ў сэрцы сваім, кажучы: «Кім жа будзе гэта дзіця?» Бо рука Госпадава была з ім. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсе, якія чулі, складалі [гэта] ў сэрцы сваім, кажучы: «Што ж гэта будзе за дзіця?» І рука Госпада была з ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усе, хто чуў, паклалі гэта ў сэрца сваё і казалі: што будзе зь дзіцятка гэтага? І рука Гасподняя была зь ім. |
І Госпад быў з ім, і ён быў чалавекам, якому добра вялося ва ўсім, і ён жыў у доме гаспадара свайго.
Рука ж Госпадава дапамагала Іллі. І ён, падперазаўшы паясніцу сваю, пабег перад Ахабам і прыбыў у Езрагэль.
А дзіця расло і ўзмацоўвалася духам, і заставалася ў пустыні аж да дня свайго з’яўлення перад Ізраэлем.
І пайшоў з імі, і прыйшоў у Назарэт, і быў паслухмяны ім. І Маці Яго захавала ўсе словы гэтыя ў Сваім сэрцы.
«Укладзіце вы ў вушы свае гэтыя словы: Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі людзей».
дзеля надзеі, якая прыгатавана для вас у небе, аб якой чулі вы раней у слове праўды Евангелля,
І адзін з паслугачоў прамовіў у адказ: «Вось, я бачыў сына Ясэя з Бэтлехэма, які ўмее граць, і ён чалавек мужны і вельмі дужы, і разважны ў словах, і разам чалавек прыгожы; і Госпад ёсць з ім».