І Сара сказала: «Прычыну да смеху даў мне Бог, хто ні пачуе, будзе смяяцца з мяне».
ЛУКАША 1:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ды будзе табе радасць і пацеха, ды многія будуць радавацца з яго нараджэння. Біблія (пераклад А.Бокуна) І будзе табе радасьць і вясёласьць, і многія ўзрадуюцца нараджэньню ягонаму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і будзе табе радасьць і весялосьць, і многія нараджэньню ягонаму ўзрадуюцца; |
І Сара сказала: «Прычыну да смеху даў мне Бог, хто ні пачуе, будзе смяяцца з мяне».
Узрадуецца радасцю бацька справядлівага; а хто парадзіў мудрага — узвесяліцца ў ім;
Пракляты той чалавек, які паведаміў бацьку майму, кажучы: “Нарадзіўся у цябе сын”, і вельмі ўзрадаваў яго;
Тады Анёл прамовіў да яго: «Не бойся, Захарыя, бо пачута маленне тваё, вось жа, жонка твая Лізавета народзіць табе сына, і назавеш яго Янам.
Ён будзе вялікім на віду Госпада, і не будзе піць віна і сіцэры, ды яшчэ ад улоння маці сваёй будзе напоўнены Духам Святым,
Яе суседзі і сваякі, пачуўшы, што ўзвялічыў Госпад у ёй Сваю міласэрнасць, радаваліся разам з ёю.