ЛІКІ 8:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І казаў Госпад Майсею, гаворачы: Біблія (пераклад А.Бокуна) І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) І наказаў Гасподзь Майсею: |
Зрабі таксама падсвечнік чаканны з найчысцейшага золата. Падножжа і стрыжань яго, чары і яблыкі з кветкамі хай будуць адлітыя ў адно цэлае.
І калі Майсей уваходзіў у палатку сустрэчы, каб гаварыць з Госпадам, чуў ён голас, што гаварыў з ім з па-над перамольні, што была над каўчэгам сведчання паміж двума херубінамі, адтуль казаў Ён яму.
«Аб’яві Аарону і скажы яму: “Калі будзеш запальваць лямпы, то супраць той часткі, што звернута да падсвечніка, павінны гарэць сем лямпаў”».
У гэты час Госпад аддзяліў пакаленне Леві, каб насілі каўчэг запавету Госпада і каб яны стаялі перад Ім на службе і дабраслаўлялі ў імя Яго па сённяшні дзень.