сказаў яму: «Сыдзі ўніз і папярэдзь народ, каб ён не захацеў перайсці межаў, каб пабачыць Госпада, і каб не загінула вялікая колькасць яго.
ЛІКІ 4:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Няхай самі не ўваходзяць у святыню ані на хвіліну, каб паглядзець; бо будуць пакараны смерцю». Біблія (пераклад А.Бокуна) Але [лявіты] няхай не ўваходзяць [у сьвятыню] хоць на хвіліну, каб паглядзець, і не памруць». Біблія (пераклад В. Сёмухі) але самыя яны не павінны падыходзіць, глядзець сьвятыню; калі накрываюць яе, каб не памерці. |
сказаў яму: «Сыдзі ўніз і папярэдзь народ, каб ён не захацеў перайсці межаў, каб пабачыць Госпада, і каб не загінула вялікая колькасць яго.
каб пасля таго, як ён кіне кадзіла на агонь перад Госпадам, яго воблака і дым закрылі перамольню, якая над каўчэгам сведчання, і так не памрэ.
Калі трэба будзе пусціцца ў дарогу, хай разбяруць скінію левіты; калі трэба будзе размясціцца лагерам, хай паставяць яе; калі хто з чужых наблізіцца, будзе пакараны смерцю.
І хай левіты рупяцца аб загадах тваіх і аб усіх справах скініі, так, каб не набліжацца да прыналежнасцей свяцілішча і да ахвярніка, каб яны не памерлі, і яны, і вы разам з імі таксама.
І калі ў час зняцця з лагера Аарон і сыны яго пакрыюць святыню і ўсе прыналежнасці яе, тады падыдуць сыны Кагата, каб пакрытае несці, і хай не дакранаюцца да каўчэга сведчання, каб не памерлі. Такія вось абавязкі сыноў Кагата ў палатцы сустрэчы.
але зрабіце для іх гэта, каб жылі і не паміралі, калі будуць набліжацца да найсвяцейшых рэчаў: Аарон і сыны яго хай прыйдуць і самі вызначаць кожнаму яго занятак; і хай падзеляць, што кожны павінен несці.
І адчынілася Божая святыня ў небе, і бачны стаў каўчэг запавету Яго ў святыні Яго, і зазіхацелі маланкі, і пачуліся галасы і грамы, і былі землятрусы і град вялікі.
І пакараў Госпад жыхароў Бэтсаміта, бо яны заглядвалі ў каўчэг Госпада; і забіў Госпад семдзесят чалавек з народа. І народ быў у жалобе, бо Госпад ударыў народ вялікай караю;