Вось сыны Ізмаэля, і такія імёны іх па мясцовасцях, у якіх яны прабывалі або пасяліліся, — дванаццаць князёў іх плямёнаў.
ЛІКІ 31:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а гарады, пасяленні і лагеры іх спалілі агнём; Біблія (пераклад А.Бокуна) а ўсе гарады іхнія, усе паселішчы іхнія і ўсе мястэчкі іхнія спалілі агнём. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ўсе гарады іхнія ва ўладаньнях іхніх і ўсе селішчы іхнія спалілі агнём; |
Вось сыны Ізмаэля, і такія імёны іх па мясцовасцях, у якіх яны прабывалі або пасяліліся, — дванаццаць князёў іх плямёнаў.
Фараон, цар Егіпта, калісьці напаў і здабыў Газэр і спаліў яго агнём, а хананеяў, жыхароў горада, забіў. І аддаў гэты горад у пасаг дачцэ сваёй, жонцы Саламона.
Зямля ваша спустошана, гарады вашы агнём папалены: чужынцы топчуць палеткі вашы на вачах вашых; і апусцела, як па знішчэнні варожым.
і ўзялі яны ў палон жанчын іх і дзяцей. І, як здабычу, узялі ўсю жывёлу іх і ўсю маёмасць;
А Рахаб распусніцу, і сям’ю бацькі яе пакінуў Ешуа жыць, і ўсё, што яна мела, не кранулі; і абжылася яна ў Ізраэлі па сённяшні дзень, таму што схавала выведчыкаў, якіх паслаў Ешуа для выведвання Ерыхона.
Дзеля таго зваляцца на яе ў адзін дзень плягі яе, смерць, і гора, і голад, і агнём будзе спалена, бо магутны Госпад Бог, Які асудзіў яе.
І калі Давід разам са сваімі ваярамі прыйшоў ў Сікэлаг, амалекцы напалі на Нагэб і Сікэлаг, і здабылі Сікэлаг і спалілі яго агнём;