Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛІКІ 3:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

сыны Мэрары па родах іх: Махалі і Мусі. Вось жа гэтыя роды Леві па сем’ях бацькоў іх.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Сыны Мэрары паводле сем’яў іхніх: Махлі і Мушы. Вось гэта сем'і Левія паводле дамоў бацькоў іхніх.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І сыны Мэрары па родах іхніх, Махлі і Мушы. Вось роды Лявііныя па сямействах іхніх.

Глядзіце раздзел



ЛІКІ 3:20
15 Крыжаваныя спасылкі  

з сыноў Мэрары: кіраўнік Асая ды браты яго — дзвесце дваццаць;


З Ідытуна: сыны Ідытуна: Гадалія, Соры, Есая, Сэмэй, і Гасабія, і Матація — шэсць; пад рукой бацькі свайго, Ідытуна, які прарочыў на цытры, хвалячы і славячы Госпада.


Сыны Мэрары: Махалі і Мусі. Гэта ж роды Леві па іх сем’ях.


А сыны Мэрары: Махалі, Лобні, сын яго, і Сямэй, сын яго, Оза, сын яго,


Дык паўсталі левіты: Магат, сын Амасая, і Ёэль, сын Азарыі з сыноў Кагата; далей з сыноў Мэрары — Кіс, сын Абдзі, і Азарыя, сын Ялелэля; з сыноў жа Гэрсона — Ёах, сын Зімы, і Эдэн, сын Ёаха;


Святароў палічылі па іх родах і левітаў ад дваццаці гадоў і вышэй — па іх абавязках і чэргах.


А гэта імёны сыноў Леві па іх сем’ях: Гэрсон, і Кагат, і Мэрары; а гадоў жыцця Леві было сто трыццаць сем.


Сыны Мэрары: Махалі і Мусі; гэта сем’і Леві па родах іх.


сям’я дому Леві асобна і іх жанчыны асобна; сям’я дому Сімона асобна і іх жанчыны асобна;


сыны Кагата па родах іх: Амрам і Ісаар, Геброн і Азіэль;


Ад Гэрсона паходзяць сям’я Лобні і сям’я Сямэя,


А вось ад Мэрары паходзілі сем’і Махалі і Мусі; гэта сем’і Мэраравы.