І сказаў Абімэлех: «Чаму ты зрабіў гэта нам? Мог бы хто з народа ўвайсці да жонкі тваёй, і гэтым навёў бы вялікі грэх на нас». І загадаў ён усяму народу, кажучы:
ЛІКІ 25:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо яны варожа ставіліся да вас і ашуквалі вас праз ідала Пэгора і праз распусту Казбі, дачкі кіраўніка мадыянскага, іх сястры, забітай у дзень кары за Пэгора». Біблія (пераклад А.Бокуна) бо яны варожа паставіліся да вас і ашуквалі вас праз Пэора і праз Казьбі, дачку князя Мадыянскага, сястру іхнюю, забітую ў дзень кары за Пэора». Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо яны варожа зрабілі з вамі ў падступнасьці сваёй, завабіўшы вас Фегорам і Хазвою, дачкою правадыра Мадыямскага, сястрою сваёю, забітаю ў дзень паразы за Фегора. |
І сказаў Абімэлех: «Чаму ты зрабіў гэта нам? Мог бы хто з народа ўвайсці да жонкі тваёй, і гэтым навёў бы вялікі грэх на нас». І загадаў ён усяму народу, кажучы:
Дык сказаў Госпад Бог жанчыне: «Што ты гэта зрабіла?» Яна сказала: «Змей звёў мяне, і я з’ела».
І, калі выйшлі яны з Мадыяна, то прыбылі ў Паран, і ўзялі з сабою людзей з Парана, і прыйшлі ў Егіпет да фараона, цара Егіпецкага, які даў ім дом, яду і выдзеліў зямлю.
І сказаў Майсей Аарону: «Што зрабіў табе народ гэты, што ты ўзвёў на яго найвялікшы грэх?»
а забітая жанчына мадыянка называлася Казбі, была яна дачкой Сура, кіраўніка аднаго з пакаленняў мадыянскіх.
Але баюся, каб, як змей звёў Еву сваёю хітрасцю, гэтак і вашы думкі не адвярнуліся ад прастаты і чысціні, якая ў Хрысце.
Пыхліва і марна гаворачы, яны прывабліваюць да пажадлівасці цялеснай і распусты тых, хто ледзь уцёк ад жывучых у аблудзе;
Аднак трохі маю супраць цябе, бо маеш там тых, якія трымаюцца навукі Балаама, які вучыў Балака пасылаць згаршэнне на сыноў Ізраэлевых, каб елі ахвяраванае балванам і займаліся распустай.