Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛІКІ 23:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Тады сказаў Балак: «Пойдзем са мной на другое месца, адтуль толькі частку Ізраэля ўбачыш, а ўсяго не зможаш убачыць; адтуль будзеш яго праклінаць».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сказаў яму Балак: «Ха­дзі са мной на іншае месца, з якога толькі частку [Ізраіля] ўбачыш, а ўсяго ня будзеш бачыць, і адтуль яго пракляні».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І сказаў яму Валак: ідзі са мною на другое месца, зь якога ты ўбачыш яго, але толькі частку яго ўбачыш, а ўсяго яго ня ўбачыш, і пракляні мне яго адтуль.

Глядзіце раздзел



ЛІКІ 23:13
10 Крыжаваныя спасылкі  

А паслугачы цара сірыйскага сказалі яму: «Бог гор — іх Бог, таму яны перамаглі нас; а мы нападзём на іх на раўніне, і пераможам іх.


І падышоў чалавек Божы да цара Ізраэля, і сказаў яму: «Гэта кажа Госпад: “За тое, што сірыйцы сказалі: “Госпад — Бог гор, а не Бог раўнін”, — усё гэта вялікае мноства Я аддам у рукі твае, каб ведалі вы, што Я — Госпад”».


І ўзлюбіў ён паклёп, дык хай спадзе на яго; не хацеў дабраславення, дык хай яно аддаліцца ад яго.


Народ Мой, узгадай, прашу, што наважыў зрабіць Балак, цар Мааба, і што адказаў яму Балаам, сын Бэора? Што рабілася ад Сэтыма аж да Галгала, каб спазнаў ты справядлівасць Госпада!»


А з надыходам раніцы Балак завёў Балаама на вышыні Баала, і ўбачыў ён частку ізраэльскага народа.


Дык прыйдзі і пракляні народ гэты, бо ён дужэйшы за мяне; о, каб якім чынам я здолеў перамагчы яго і выгнаць з маёй зямлі. Бо ведаю, што каго ты дабраславіш, будзе дабраславёны, а каго ты праклянеш, будзе пракляты».


І адказаў яму Балаам: «Ці магу я што іншае казаць, акрамя таго, што загадаў мне Госпад?»


І калі завёў ён яго на Поле Вартаўнікоў, на вяршыню гары Пісгі, паставіў ён там сем ахвярнікаў і паклаў на кожны па быку і баране.


Паўстаў жа Балак, сын Сэфора, цар Мааба, і ваяваў супраць Ізраэля; і ён паслаў і паклікаў Балаама, сына Бэора, каб ён праклінаў вас.