Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛІКІ 11:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Яшчэ мяса было на іх зубах і хапала гэтай ежы, і вось, узгарэлася абурэнне Госпада супраць народа і ўдарыў яго Госпад вельмі вялікай плягаю.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Яшчэ мяса было ў зубах іхніх і не было яшчэ зьедзена, калі ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА супраць народу і ўдарыў ГОСПАД народ плягаю вельмі вялікай.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Мяса яшчэ было ў зубах у іх і ня было зьедзена, як гнеў Гасподні запаліўся на народ, і пакараў Гасподзь народ даволі моцнаю пошасьцю.

Глядзіце раздзел



ЛІКІ 11:33
10 Крыжаваныя спасылкі  

будзе ён шкадаваць яго, ды не кіне яго і будзе трымаць у горле сваім,


Хай напоўніць ён жывот свой: спашле на яго Бог гнеў абурэння Свайго і вылье на яго вайну Сваю.


Узняў Ён усходні вецер на небе і навёў магуццем Сваім вецер паўднёвы;


І сталі яны спажываць, і наеліся добра, і па патрэбе іх даў Ён ім.


І памерла ад пагібелі, — чатырнаццаць тысяч семсот чалавек, апрача тых, хто загінуў у жыллі Корэ.


І Майсей зрабіў, як загадаў Госпад.


А загінула дваццаць чатыры тысячы чалавек.


Дакранецца да цябе Госпад праказай егіпецкай і балячкамі, а таксама каростаю і скуламі, і не зможаш вылечыць іх.