“Хто ж гэта, што выходзіць, як яснеючая заранка, прыгожая, як месяц, светлая, як сонца, грозная, як баявыя дружыны?”»
ЛІКІ 10:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта — парадак выхаду сыноў Ізраэля па дружынах сваіх, калі яны выходзілі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось такі быў [парадак] паходу сыноў Ізраіля з дружынамі сваімі, калі выходзілі [ў дарогу]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось парадак шэсьця сыноў Ізраілевых па рушэньнях іхніх. І выправіліся яны. |
“Хто ж гэта, што выходзіць, як яснеючая заранка, прыгожая, як месяц, светлая, як сонца, грозная, як баявыя дружыны?”»
І сказаў Майсей Хабабу, сыну Рагуэля, мадыянца, свайму сваяку: «Адпраўляемся мы ў дарогу да месца, якое мае намер нам даць Госпад; ідзі з намі, і будзе табе добра з намі, бо Госпад абяцаў дабро Ізраэлю».
І сыны Ізраэля споўнілі ўсё, што загадаў Госпад: сталі лагерам пад сваімі сцягамі і выйшлі паводле пакаленняў і сем’яў бацькоў сваіх.
бо Бог не ёсць Бог бязладдзя, але супакою. Як гэта адбываецца ва ўсіх цэрквах у святых,
Бо хаця я адсутны целам, але духам я з вамі, радуючыся і бачачы парадак ваш і цвёрдасць веры вашай у Хрыста.