ЗАХАРЫІ 5:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вось, паднялася свінцовая накрыўка, і вось, у сярэдзіне эфы сядзіць жанчына. Біблія (пераклад А.Бокуна) І вось накрыўка з волава паднялася, і вось, жанчына нейкая сядзіць у сярэдзіне эфы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось, кавалак сьвінца падняўся, і там сядзела адна жанчына пасярэдзіне эфы. |
Прадказанне Маабу. Замоўк Ар-Мааб, бо ноччу быў спустошаны. Замоўк Кір-Мааб, бо ноччу быў спустошаны.
і ўчынілі вадазборнік між двума мурамі на ваду старога вадаёма; але не зірнулі на Таго, Хто стварыў гэта, ды на Таго, Хто даўно ўфармаваў гэта, не паглядзелі.
І сказаў коннік, які стаяў сярод міртаў, гэтыя словы: “Гэта, вось, тыя, каго Госпад паслаў абысці зямлю”.
І я сказаў: «Дык што ж гэта?» І ён гаворыць: «Гэта выходзіць эфа». І казаў: «Гэта ёсць грэх іх ува ўсёй зямлі».
І ён сказаў: «Гэта бязбожнасць». І спіхнуў яе назад у эфу, і дзірку яе закрыў свінцовым кавалкам.