ЗАХАРЫІ 14:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось жа, прыдзе дзень Госпадаў, і Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, надыходзіць дзень ГОСПАДА, і падзеляць здабычу тваю пасярод цябе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось настае дзень Гасподні, калі падзеляць сярод цябе нарабаванае ў цябе. |
Вось жа, дзень Госпадаў надыходзіць, жудасны і поўны ўзбурэння, гневу і лютавання, каб зямля зрабілася пустыняй ды каб сцёр Ён грэшнікаў з яе.
Дзень бо Госпада Магуццяў надыдзе на кожнага пыхлівага і надутага, і на кожнага, хто выхваляецца, і будзе ён упакораны,
Трубіце трубой на Сіёне, галасіце на святой гары Маёй. Хай дрыжаць усе жыхары зямлі, бо надыходзіць дзень Госпадаў, бо ён ужо блізка.
Сонца зменіцца ў цемру, і месяц — у кроў, перш чым прыйдзе дзень Госпадаў, вялікі і страшны.
Змоўкніце перад абліччам Госпада Бога, бо блізка дзень Госпада; бо Госпад прыгатаваў ахвяру, асвяціў Сваіх пакліканых.
Але і Юда будзе ваяваць супраць Ерузаліма, і будуць сабраны багацці ўсіх народаў навокал: золата, і срэбра, і адзенняў надта многа.
Бо вось надыдзе дзень палючы, як печ; і ўсе пыхліўцы і ўсе, хто чыніць бязбожнае, будуць саломаю; і спаліць іх гэты надыходзячы дзень, — кажа Госпад Магуццяў, — ён не пакіне па іх ані кораня, ані галінкі.
Вось, Я пашлю вам прарока Іллю перад надыходам дня Госпадавага, дня вялікага і страшнага;
сонца зменіцца ў цемру, і месяц – у кроў, перш чым прыйдзе дзень Госпадаў, вялікі і слаўны.
Гэта ўсё духі дэманаў, якія робяць знакі і падступаюць да валадароў зямлі і ўсяго свету, каб сабраць іх на бой у дзень вялікі Усемагутнага Бога.