«Сын чалавечы, звярні аблічча сваё на поўдзень і яшчэ крыху больш на поўдзень, і праракуй супраць лесу зямлі Нагэб.
ЗАХАРЫІ 11:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бядуйце, кіпарысы, што кедры загінулі, бо надзвычайныя былі знішчаны; галасіце, дубы Басана, бо паў непраходны лес. Біблія (пераклад А.Бокуна) Галасі, кіпарысе, бо кедр упаў, бо слаўныя зруйнаваныя; галасіце, дубы Башану, бо паваліўся лес непраходны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Галасі, кіпарысе; бо ўпаў кедр, бо і велічныя спустошаны; галасеце, дубы Васанскія, бо паваліўся непраходны лес. |
«Сын чалавечы, звярні аблічча сваё на поўдзень і яшчэ крыху больш на поўдзень, і праракуй супраць лесу зямлі Нагэб.
з дубоў басанскіх зрабілі вёслы табе, і лаўкі твае зрабілі з косці слановай, і з кіпарысаў з астравоў кітымскіх.
Бо і яны сышлі з ім у апраметную да забітых мечам і паплечнікаў яго, што сядзелі ў засені яго між народамі.
Гора бяспечным на Сіёне і даверлівым на гары Самарыйскай, прызначаным быць першымі над народамі, да якіх прыходзіць дом Ізраэля!
Чуецца галашэнне пастухоў, бо найлепшае з іх спустошана; гук рыкання львоў, бо знішчана пышнасць Ярдана.