Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕРАМІІ 51:54 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Крык чуцен з Бабілона, і вялікае гора з зямлі Халдэйскай,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Голас крыку чуцён з Бабілону, і зьнішчэньне вялікае на зямлі Халдэйскай,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Праляціць гул ляманту ад Вавілона і вялікае разбурэньне - ад зямлі Халдэйскай,

Глядзіце раздзел



ЕРАМІІ 51:54
10 Крыжаваныя спасылкі  

Сэрца маё над Маабам плача, бежанцы яго — аж да Сэгора, Эглатсэліцыі; дарогаю ўгору на Луіт з плачам узыходзяць ды на шляху ў Аранаім падымаюць лямант роспачы!


Як спякоту на пустэчы, гармідар пыхліўцаў упакорыш; як спёку засенню хмары, песню моцных спыніш».


Гармідар ваенны на зямлі і вялікае знішчэнне.


Выбіце ўсіх яе валоў, хай ідуць яны на зарэз. Гора ім, бо надышоў іх дзень, час наведання іх.


Пачуў цар Бабілона вестку пра іх, і аслабелі рукі яго; і жах ахапіў яго, і боль, як у парадзіхі.


Пры вестцы аб захопе Бабілона дрыжыць зямля, і крык чуецца сярод народаў.


І будзе ў той дзень, — кажа Госпад, — гоман ад брамы Рыбнай і галашэнне ад Новага горада, і вялікае разбурэнне з боку ўзгоркаў.