Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 51:54 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

54 Праляціць гул ляманту ад Вавілона і вялікае разбурэньне - ад зямлі Халдэйскай,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

54 Голас крыку чуцён з Бабілону, і зьнішчэньне вялікае на зямлі Халдэйскай,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

54 Крык чуцен з Бабілона, і вялікае гора з зямлі Халдэйскай,

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 51:54
10 Крыжаваныя спасылкі  

Галосіць сэрца маё па Мааве; уцякаюць зь яго да Сігора, да трэцяй Эглы; ідуць на ўсход Лухіцкі з плачам; па дарозе Харанаім з плачам; па дарозе Харанаімскай страшэнна лямантуючы;


Як сьпёка ў мясьціне бязводнай, Ты ўтаймаваў буянасьць ворагаў; як сьпёка ценем воблака, сунята радасьць прыгнятальнікаў.


Шум бітвы на зямлі і вялікае разбурэньне!


забівайце ўсіх валоў яе, хай ідуць на закол; гора ім! бо прыйшоў дзень іхні, час наведваньня іх.


Пачуў цар Вавілонскі вестку пра іх, і рукі ў яго апусьціліся; скруха ахапіла яго, пакуты - як жанчыну пры родах.


Ад шуму ўзяцьця Вавілона затрасецца зямля, і лямант будзе чуцен сярод народаў.


І будзе ў той дзень, кажа Гасподзь, лямант каля брамаў рыбных і галашэньне каля іншых брамаў і вялікае разбурэньне на пагорках.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы