КАФ. Бо грэшнікі згінуць, і ворагі Госпада змарнеюць, бы зяленіва палёў, змарнеюць, нібыта дым.
ЕРАМІІ 51:40 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я павяду іх на зарэз, як авечак, як бараноў разам з казламі». Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я павяду іх на зарэз як ягнятаў, як бараноў з казламі”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Зьвяду іх як ягнят на закол, як бараноў з казламі. |
КАФ. Бо грэшнікі згінуць, і ворагі Госпада змарнеюць, бы зяленіва палёў, змарнеюць, нібыта дым.
Меч Госпадаў увесь скрываўлены, пакрыты тлушчам, крывёй ягнят і казлоў, тлустасцю нырак барановых, бо ахвяра Госпада ў Босры і разня вялікая ў зямлі Эдом.
Знішчаны Мааб, і гарады яго ўздымаюцца [попелам у паветра], і адборныя юнакі яго падаюць на зарэз, — кажа Валадар, Госпад Магуццяў — імя Яго. —
Выбіце ўсіх яе валоў, хай ідуць яны на зарэз. Гора ім, бо надышоў іх дзень, час наведання іх.
Цела ваяроў будзеце есці і кроў магнатаў зямлі будзеце піць; усе бараны, ягняты, і казлы, і быкі — жывёла тлустая з Басана;