І закрычаў Абнэр да Ёаба, і сказаў: «Ці аж да вынішчэння будзе лютаваць твой меч? Ці ты не ведаеш, што вынікі будуць горкімі? Чаму ты не загадаеш народу, каб ён перастаў пераследаваць братоў сваіх?»
ЕРАМІІ 46:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Паведаміце Егіпту і дайце пачуць у Магдоле, і хай загучыць у Мемфісе і Тапнэсе! Скажыце: “Стой і рыхтуйся, бо меч паглынае ўсё тое, што тваё вакол цябе”. Біблія (пераклад А.Бокуна) «Паведаміце Эгіпту і паслухайце ў Мігдоле, паслухайце ў Нофе і Тахпанхэсе! Скажыце: “Стань і рыхтуйся, бо меч праглыне [ўсё] вакол цябе”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) абвясьцеце ў Егіпце і дайце знак у Магдоле, і дайце знаць у Нофе і Тафнісе; скажэце: «спыніся і рыхтуйся, бо меч пажырае навакольлі твае». |
І закрычаў Абнэр да Ёаба, і сказаў: «Ці аж да вынішчэння будзе лютаваць твой меч? Ці ты не ведаеш, што вынікі будуць горкімі? Чаму ты не загадаеш народу, каб ён перастаў пераследаваць братоў сваіх?»
«Скажы сынам Ізраэля, хай, звярнуўшыся, стануць яны лагерам пад мясцовасцю Пігахірот, што паміж Магдолам і морам, насупраць Баал-Сэфона; насупраць яго раскладвайце лагер над морам.
А калі не захочаце і Мяне давядзеце да гневу, вынішчыць вас меч, бо так сказалі вусны Гопада!»
Здурнелі князі танейскія, падмануты князі Мемфіса, ашукалі Егіпет кіраўнікі родаў яго.
і падзе Асірыя не ад меча людскога; і меч не чалавечы праглыне яе, і ўцячэ яна ад меча, і юнакі яе стануцца прыгоннымі.
Меч Госпадаў увесь скрываўлены, пакрыты тлушчам, крывёй ягнят і казлоў, тлустасцю нырак барановых, бо ахвяра Госпада ў Босры і разня вялікая ў зямлі Эдом.
На ўсе ўзгоркі пустыні папрыходзілі нішчыцелі, бо меч Госпадаў паглынае ад краю зямлі да краю яе, і няма супакою ніводнаму жывому.
Надарма караў Я сыноў вашых: навукі яны не прынялі. Прарокаў вашых паглынуў меч ваш, быццам леў-спусташальнік.
Слова, што было праз Ярэмію ўсім юдэям, якія жылі ў зямлі Егіпецкай ды якія жылі ў Магдоле, і ў Тапнэсе, у Мемфісе і ў зямлі Патрос:
Гэта дзень Госпада, Бога Магуццяў, дзень помсты, каб учыніў помсту ворагам Сваім: і меч будзе есці, і пад’есць, і ап’янее ад крыві іх, бо гэта ахвяра Госпаду, Богу Магуццяў, на зямлі паўночнай каля ракі Эўфрат.
Прыгатуй сабе начынне на выгнанне, жыхарка, дачка Егіпта, бо Мемфіс стане пустыняй і будзе зруйнаваны і не будзе ў ім жыхароў.
Супраць Егіпта, супраць войска фараона Нэкао, цара Егіпецкага, якое было каля ракі Эўфрат у Каркамісе, і якое пабіў Набукаданосар, цар Бабілона, у чацвёртым годзе Ёакіма, сына Осіі, цара Юдэйскага:
І ты, сын чалавечы, праракуй і кажы: гэта кажа Госпад Бог да аманіцян і адносна іх знявагі; і кажы: “Меч, меч быў вынуты з ножан для забівання, завостраны для вынішчэння і блішчыць”.
Гэта кажа Госпад Бог: “І Я знішчу выявы і выдалю ідалаў з Мемфіса, і валадара не будзе ўжо ў зямлі Егіпецкай, і навяду Я страх на зямлю Егіпта.
Вось жа, выйшлі яны дзеля спусташэння; Егіпет іх збярэ, Мемфіс іх пахавае: іх каштоўнае срэбра крапіва возьме ў спадчыну, а церні — іх палаткі.
«Вось, Я супраць цябе, — кажа Госпад Магуццяў, — і спалю агнём аж у дым калясніцы твае; і меч звядзе львянят тваіх, і Я вынішчу з зямлі здабычу тваю, і не пачуецца болей голас паслоў тваіх».
Насычу кроўю стрэлы Мае, і меч Мой паглынаць будзе целы, кроў забітых і палонных, галовы варожых правадыроў!”