ЕРАМІІ 39:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А частку ўбогіх людзей, у якіх не было аніякай маёмасці, пакінуў Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, у зямлі Юды, і даў ім вінаграднікі і палі ў той дзень. Біблія (пераклад А.Бокуна) А частку людзей убогіх, якія ня мелі анічога, пакінуў Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, у зямлі Юды і даў ім вінаграднікі і палі ў той дзень. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А бедных з народа, якія нічога ня мелі, Навузардан, начальнік целаахоўцаў, пакінуў у Юдэйскай зямлі і даў ім тады вінаграднікі і палі, |
Я, вось, застаюся ў Міцпе, каб заступацца перад халдэямі, якія прыходзяць да нас, а вы збірайце віно, плады і алей, і складайце ў свае пасудзіны, і жывіце ў гарадах сваіх, якія займаеце».
Калі пачулі ўсе кіраўнікі войскаў, якія былі раскінуты па ваколіцах, яны самі і іх людзі, што цар Бабілона зрабіў кіраўніком над краінаю Гадалію, сына Ахікама, і што даручыў яму мужчын і жанчын, дзяцей і тых з убогіх зямлі, якія не былі пераселены ў Бабілон,
мужчын, жанчын, дзяцей, дачок царскіх ды ўсіх людзей, якіх Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, пакінуў разам з Гадаліяй, сынам Ахікама, сынам Сафана, і прарока Ярэмію, а таксама Баруха, сына Нэрыі.
Толькі некаторых з бяднейшых людзей зямлі Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, пакінуў як вінаградараў і земляробаў.
«Сын чалавечы, жыхары гэтых руін у зямлі Ізраэльскай кажуць, прамаўляючы: “Абрагам быў адзін і атрымаў ва ўласнасць зямлю, нас жа многа, нам дадзена была зямля ў спадчыну”.
І вось, я пасвіў жывёлу на забіццё для гандляроў статкам. І ўзяў я сабе дзве палкі: адну назваў «Ласка» і другую назваў «Вяроўка»; і пасвіў статак.