і паклікалі яны цара. А выйшлі да іх Эліякім, сын Хэлькіі, загадчык дому, і Собна, пісар, і Ёах, сын Асафа, дзееапісальнік.
ЕРАМІІ 29:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) паслаў праз Эласу, сына Сафана, і праз Гамарыю, сына Хэлькіі, якіх паслаў Сэдэцыя, цар Юдэйскі, да Набукаданосара, цара Бабілона, у Бабілон, кажучы: Біблія (пераклад А.Бокуна) [Ён паслаў яго] праз рукі Элеасы, сына Шафана, і Гемарыі, сына Хількіі, якіх паслаў Сэдэкія, валадар Юды, да Навухаданосара, валадара Бабілонскага, у Бабілон, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) праз Элеасу, сына Сафанавага, і Герамію, сына Хэлкіінага, якіх Сэдэкія, цар Юдэйскі, пасылаў у Вавілон да Наухаданосара, цара Вавілонскага: |
і паклікалі яны цара. А выйшлі да іх Эліякім, сын Хэлькіі, загадчык дому, і Собна, пісар, і Ёах, сын Асафа, дзееапісальнік.
і загадаў святару Хэлькіі, і Ахікаму, сыну Сафана, і Абдону, сыну Міхі, і Сафану, пісару, і Асаю, слузе цара, кажучы:
А першасвятар Хэлькія сказаў пісару Сафану: «Знайшоў я кнігу закону ў доме Госпада». І даў Хэлькія кнігу Сафану, і ён прачытаў яе.
і загадаў Хэлькіі, і Ахікаму, сыну Сафана, і Абдону, сыну Міхі, а таксама пісару Сафану ды слузе царскаму Асаю, кажучы:
Аднак абарона Ахікама, сына Сафана, была з Ярэміем, каб яго не аддалі ў рукі народа на смерць.
І хоць Эльнатан, і Далая, і Гамары настойліва прасілі цара, каб не паліў кнігі, ён іх не паслухаў.
паслалі прывесці Ярэмію з панадворку варты і перадалі яго Гадаліі, сыну Ахікама, сына Сафана, каб той адпусціў яго дадому. Такім чынам абжыўся ён сярод народа.
І семдзесят мужоў пасярод старэйшын дому Ізраэля стаялі між імі, і Язанія, сын Сафана, стаяў; стаялі яны перад малюнкамі, і ў руцэ ў кожнага была свая кадзільніца, і пах ад курэння ўзносіўся да воблакаў.