і Ёахін, цар Юдэі, разам з маці сваёй, і паслугачамі сваімі, і князямі, і еўнухамі сваімі выйшаў да цара Бабілона; і цар Бабілона ўзяў яго ў палон на восьмым годзе царавання яго.
ЕРАМІІ 29:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такімі вось былі словы ліста, які Ярэмія прарок з Ерузаліма паслаў да застаўшыхся старэйшын перасяленцаў, да святароў, да прарокаў і да ўсяго народа, які Набукаданосар вывеў з Ерузаліма ў Бабілон, Біблія (пераклад А.Бокуна) А гэта словы ліста, які Ярэмія прарок паслаў з Ерусаліму да рэшты старшыняў, якія на выгнаньні, і да сьвятароў, да прарокаў і да ўсяго народу, які Навухаданосар вывеў у няволю з Ерусаліму ў Бабілон, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось словы зь пісьма, якое прарок Ерамія паслаў зь Ерусаліма да рэшты старэйшынаў паміж перасяленцамі і да сьвятароў, і да прарокаў і да ўсяго народа, якіх Навухаданосар вывеў зь Ерусаліма ў Вавілон, |
і Ёахін, цар Юдэі, разам з маці сваёй, і паслугачамі сваімі, і князямі, і еўнухамі сваімі выйшаў да цара Бабілона; і цар Бабілона ўзяў яго ў палон на восьмым годзе царавання яго.
І па сканчэнні года цар Набукаданосар паслаў па яго і загадаў прывесці яго ў Бабілон разам з найкаштоўнейшымі пасудзінамі святыні Госпада, а на яго месца паставіў царом яго брата Сэдэцыю над Юдэяй і Ерузалімам.
А Мардахэй апісаў усе гэтыя падзеі і разаслаў лісты аб убачаным усім юдэям, якія пражывалі ва ўсіх правінцыях цара Асуэра, блізка і далёка,
памрэш у гэтым годзе, бо абвясціў ты крывадушную здраду Госпаду”». І памёр Хананія прарок у тым годзе, у сёмым месяцы.
І Ёахіна, сына Ёакіма, цара Юдэйскага, ды ўсіх перасяленцаў з Юдэі, якія прыйшлі ў Бабілон, Я прывяду на гэта месца, — кажа Госпад, — бо зламлю ярмо цара Бабілона”».
Дык слухайце слова Госпада, усе перасяленцы, якіх Я выправіў з Ерузаліма ў Бабілон”.
Вось што кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Не дайце сябе звесці прарокам вашым, якія сярод вас, і праз вашых варажбітоў; не звяртайце ўвагі на вашы сны, якія сніце,
І сказаў Ярэмія Сараі: «Калі ты прыбудзеш у Бабілон, то глядзі: прачытай усе гэтыя словы
напісаўшы праз рукі іх гэтак: «Апосталы, і старэйшыя, і браты – тым, што жывуць у Антыёхіі, Сірыі і Цыліцыі, братам з паганаў, прывітанне!
Хоць, можа, я вас і засмуціў лістом, але не шкадую гэтага. Калі б і шкадаваў, бо бачу, што той ліст на нейкі час засмуціў вас,