Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 29:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 І вось словы зь пісьма, якое прарок Ерамія паслаў зь Ерусаліма да рэшты старэйшынаў паміж перасяленцамі і да сьвятароў, і да прарокаў і да ўсяго народа, якіх Навухаданосар вывеў зь Ерусаліма ў Вавілон,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 А гэта словы ліста, які Ярэмія прарок паслаў з Ерусаліму да рэшты старшыняў, якія на выгнаньні, і да сьвятароў, да прарокаў і да ўсяго народу, які Навухаданосар вывеў у няволю з Ерусаліму ў Бабілон,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Такімі вось былі словы ліста, які Ярэмія прарок з Ерузаліма паслаў да застаўшыхся старэйшын перасяленцаў, да святароў, да прарокаў і да ўсяго народа, які Набукаданосар вывеў з Ерузаліма ў Бабілон,

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 29:1
16 Крыжаваныя спасылкі  

І выйшаў Еханія, цар Юдэйскі, да цара Вавілонскага, ён і маці ягоная, і слугі ягоныя, і князі ягоныя, і еўнухі ягоныя, - і ўзяў яго цар Вавілонскі на восьмым годзе свайго валадараньня,


Праз год паслаў цар Навухаданосар і загадаў узяць яго ў Вавілон разам з каштоўным посудам дома Гасподняга, і паставіў царом над Юдэяю і Ерусалімам Сэдэкію, брата ягонага.


І апісаў Мардахэй гэтыя падзеі і паслаў пісьмы ўсім Юдэям, якія ў вобласьцях цара Артаксэркса, блізкім і далёкім,


І памёр прарок Ананія ў тым самым годзе, на сёмым месяцы.


І Еханію, сына Ёакімавага, цара Юдэйскага, і ўсіх палонных Юдэяў, якія прыйшлі ў Вавілон, Я вярну на месца гэтае, кажа Гасподзь; бо паламаю ярмо цара Вавілонскага.


А вы, усе перасяленцы, якіх Я паслаў зь Ерусаліма, ў Вавілон, слухайце слова Гасподняе:


Бо так кажа Гасподзьа Саваоф, Бог Ізраілеў: хай ня зводзяць вас прарокі вашыя, якія сярод вас, і варажбіты вашыя; і ня слухайце сноў вашых, якія вам сьняцца;


І сказаў Ерамія Сэраю: калі ты прыйдзеш у Вавілон, дык глядзі, прачытай усе гэтыя прамовы,


напісаўшы і ўручыўшы ім наступнае: апосталы і прасьвітары і браты братам зь язычнікаў у Антыахіі, Сірыі і Кілікіі: радавацца.


А таму, калі я засмуціў вас пасланьнем, не шкадую, хоць і пашкадаваў быў; бачу, што пасланьне тое засмуціла вас, хоць і часова.


Бачыце, як многа напісаў я вам сваёю рукою.


Прашу вас, браты, прымеце гэтае слова ўмаўленьня; я ж няшмат і напісаў вам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы