Аднак узгоркі ён не знішчыў, і народ усё яшчэ складаў крывавыя ахвяры і кадзіў на ўзгорках. А пабудаваў ён Верхнюю браму дома Госпада.
ЕРАМІІ 26:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І князі Юды пачулі гэтыя словы, і выйшлі з палаца царскага ў дом Госпада ды селі ля ўваходу Новай брамы ў доме Госпадавым. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пачулі князі Юды словы гэтыя, і выйшлі з дому валадара ў Дом ГОСПАДА, і селі каля ўваходу Новай Брамы [ў Доме] ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі пачулі пра гэта князі Юдэйскія, дык прыйшлі з дома цара да дома Гасподняга і селі каля ўваходу ў новую браму дома Гасподняга. |
Аднак узгоркі ён не знішчыў, і народ усё яшчэ складаў крывавыя ахвяры і кадзіў на ўзгорках. А пабудаваў ён Верхнюю браму дома Госпада.
і ўдарыў Пасур прарока Ярэмію ды закаваў яго ў калоду, якая была ў Верхняй браме Бэньяміна, у доме Госпадавым.
І пачуў цар Ёакім і ўсе магнаты ды князі яго гэтыя словы; і цар імкнуўся забіць яго; і пачуў пра гэта Урыя, і спалохаўся, і кінуўся наўцёкі, і прыйшоў у Егіпет.
Аднак абарона Ахікама, сына Сафана, была з Ярэміем, каб яго не аддалі ў рукі народа на смерць.
Усе магнаты і ўвесь народ, які заключыў запавет, згадзіліся выпусціць на свабоду кожны свайго нявольніка і кожны сваю нявольніцу і больш не трымаць іх у няволі, — паслухаліся і адпусцілі іх на волю.
Князі юдэйскія і князі Ерузаліма, еўнухі, святары і ўвесь народ зямлі, — тыя, хто прайшлі між паловамі цяляці;
І прачытаў Барух са скрутку, каб чуў увесь народ словы Ярэміі ў доме Госпада, у зале Гамары, сына Сафана, пісара, на верхнім панадворку, ля ўваходу ў Новую браму дома Госпадава.
І хоць Эльнатан, і Далая, і Гамары настойліва прасілі цара, каб не паліў кнігі, ён іх не паслухаў.
Князі яе сярод яе, як ваўкі, што раздзіраюць здабычу; яны разліваюць кроў, забіваюць людзей, каб атрымаць карысць несправядлівую.