Дык ты скажаш ім такое слова: гэта кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Кожны збан напоўніцца віном”. І скажуць яны табе: “Ці ж мы не ведаем, што кожны збан напоўніцца віном?”
ЕРАМІІ 25:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай п’юць, і хістаюцца, і шалеюць ад віда меча, які пашлю Я на іх». Біблія (пераклад А.Бокуна) І яны будуць піць, і будуць хістацца, і ашалеюць перад абліччам мяча, які Я пашлю супраць іх”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І яны вып'юць і будуць хістацца і звар'яцеюць, убачыўшы меч, які Я пашлю на іх. |
Дык ты скажаш ім такое слова: гэта кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Кожны збан напоўніцца віном”. І скажуць яны табе: “Ці ж мы не ведаем, што кожны збан напоўніцца віном?”
ды паразбіваю іх аднаго аб аднаго, бацькоў разам з сынамі, — кажа Госпад, — не пашкадую, і не адступлю, і не злітуюся, аж пакуль не знішчу іх”».
«І ты скажаш ім: гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Піце, і напівайцеся, і ванітуйце, і падайце, і не падымайцеся на віду меча, які Я пашлю паміж вас”.
Ты, вось, шукаеш вялікага для сябе? Не шукай! Бо вось, навяду Я няшчасце на кожнае цела, — кажа Госпад, — але табе дам тваю душу, як здабычу, па ўсіх месцах, дзе колечы пойдзеш”».
Напаіце яго, бо падняўся ён супраць Госпада, і хай паваліцца рукамі Мааб у ваніты свае і сам станецца пасмешышчам.
У прагнасці іх падрыхтую ім баль, напаю іх, каб ашалелі і заснулі сном вечным, і не прачнуліся, — кажа Госпад. —
Бабілон у руцэ Госпада — залаты келіх, які паіў усю зямлю. Віно яго пілі народы, і дзеля таго ашалелі.
Цешся і весяліся, дачка Эдома, якая жывеш у зямлі Уц. І да цябе прыйдзе келіх, нап’ешся і аголішся.
Як бо вы пілі на гары Маёй святой, так усе народы заўсёды піць будуць. І будуць піць яны, і ўсё вып’юць, і стануць яны, як бы іх не было.
Так і ты ап’янееш, будзеш глядзець з пагардаю; і ты будзеш шукаць абароны ад ворага.
той будзе піць віно гневу Божага, якое падрыхтавана неразведзеным у келіху гневу Яго. Агнём і серкай будзе мучаны той перад святымі анёламі і перад Ягнём.
І другі анёл ляцеў за ім, кажучы: «Паў, паў Бабілон, горад вялікі, які паіў усе народы віном гневу распусты сваёй».
Бо віном шаленства распусты сваёй яна напаіла ўсе народы, і ўсе цары зямлі з ёю чужаложнічалі, і купцы зямлі ўзбагачаліся з яе вялікага багацця».