ЕРАМІІ 18:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Часам Я скажу супраць народа і супраць царства, што Я выкараню, развалю ды знішчу яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Часам Я прамоўлю адносна народу і валадарства, што Я выкарчую і павалю, і зьнішчу яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Часам Я скажу пра які-небудзь народ і царства, што выкарчую, зламаю і загублю яго; |
зірні: Я даю табе сёння ўладу над валадарствамі, каб вырываў і разбураў, каб нішчыў і руйнаваў, каб садзіў і будаваў».
Можа, паслухаюць і адвернуцца кожны ад сваёй ліхой дарогі, і Я пашкадую аб няшчасці, якое думаю ўчыніць ім дзеля ліхоты ўчынкаў іх”.
І як рупіўся Я пра іх, каб вырываць і нішчыць, раскідваць, губіць і пераследаваць, так буду рупіцца пра іх, каб адбудаваць іх і засадзіць — кажа Госпад.
“Калі застанецеся стала жыць у гэтай зямлі, Я адбудую вас і не зруйную, насаджу вас, а не вырву, бо цяпер ахапіў Мяне жаль за тое ліха, якое зрабіў вам.
Скажы яму так: “Гэта кажа Госпад: Вось, Я руйную, што пабудаваў, а што пасадзіў, тое вырываю, і так ва ўсёй зямлі гэтай.
А калі я скажу бязбожніку: “Смерцю памрэш”, а ён адвернецца ад граху свайго і пачне пільнаваць закон і справядлівасць:
і калі выступіць, будзе знішчана яго царства і распадзецца на чатыры вятры неба, але не на патомкаў яго, і не з прычыны моцы яго, якой ён валадарыў: бо будзе раздзёртае царства яго таксама іншымі, за выняткам іх.
Вось жа, вочы Госпада Бога на грэшнае царства, і Я сатру яго з аблічча зямлі, і ўсе ж такі не сатру зусім дому Якуба, — кажа Госпад. —
І ўбачыў Бог паводзіны іх, што адвярнуліся яны ад дарогі сваёй ліхой, і злітаваўся Бог дзеля кары, якую прадказаў быў, што ўчыніць ім, і не ўчыніў.
Дык пачаў Ёна хадзіць па горадзе ў абход на адзін дзень, і прапаведаваў, і казаў: «Яшчэ сорак дзён, і Нініва будзе зруйнаваная».