Такім чынам, увесь народ пайшоў есці, і піць, і пасылаць часткі ежы, і ўзбуджаць вялікую радасць, бо зразумелі словы, якім іх вучылі.
ЕРАМІІ 15:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Адкрыліся словы Твае, і праглынуў я іх, і сталася слова Тваё мне на радасць ды на пацеху сэрца майго, бо прызывана імя Тваё нада мною, Госпадзе, Божа Магуццяў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Я знайшоў слова Тваё і праглынуў яго, і сталася слова Тваё для мяне пацяшэньнем і радасьцю сэрца майго, бо заклікалася імя Тваё нада мною, ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Здабыты словы Твае, і я зьеў іх; і было слова Тваё мне на радасьць і на злагаду сэрца майго; бо імя тваё названа на мне, Госпадзе Божа Саваоф. |
Такім чынам, увесь народ пайшоў есці, і піць, і пасылаць часткі ежы, і ўзбуджаць вялікую радасць, бо зразумелі словы, якім іх вучылі.
Страх Госпада чысты, трывае на векі вечныя, суды Госпада праўдзівыя і адначасова справядлівыя.
Чаму Ты — быццам чалавек разгублены, як волат, які не можа ратаваць? Ты ж паміж нас, Госпадзе, і імя Тваё прызываюць у нас, не пакідай нас!»
А ты, сын чалавечы, слухай, што Я табе скажу, і не будзь упорысты, як гэты народ бунтоўны; адчыні вусны свае і з’еж, што Я табе даю».
Ці будзе пракляты дом Якуба? Ці зменшыўся Дух Госпадаў, або ці такія ўчынкі Яго? Ці словы Яго не спагадныя да тых, хто справядліва робіць?