Таксама апаганіў ён узгоркі, якія былі насупраць Ерузаліма з правага боку гары Пагібелі, якія Саламон, цар Ізраэля, паставіў для Астарты, ідала сідонцаў, і Хамоса, ідала Мааба, і Мэлькома, ідала сыноў Амона,
ЕРАМІІ 11:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Паводле лічбы гарадоў тваіх, Юда, былі і багі твае, ды па ліку вуліц у Ерузаліме пабудавалі вы ахвярнікі ганебныя, ахвярнікі, каб складаць ахвяры Баалу. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо паводле ліку гарадоў тваіх, Юда, былі богі твае, і паводле ліку вуліцаў у Ерусаліме вы паставілі ахвярнікі на ганьбу, ахвярнікі, каб кадзіць Баалу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо колькі ў цябе гарадоў столькі і багоў у цябе, Юда, і колькі вуліц у Ерусаліма, столькі вы панастаўлялі ахвярнікаў вартаму сораму, ахвярнікаў, каб кадзіць Ваалу. |
Таксама апаганіў ён узгоркі, якія былі насупраць Ерузаліма з правага боку гары Пагібелі, якія Саламон, цар Ізраэля, паставіў для Астарты, ідала сідонцаў, і Хамоса, ідала Мааба, і Мэлькома, ідала сыноў Амона,
Таксама ў кожным горадзе Юдэі пабудаваў узгоркі, каб успальваць ахвяры чужым багам, чым прагнявіў Госпада, Бога сваіх бацькоў.
і багатая зямля яго конямі, ды незлічоныя яго павозкі, і багатая зямля яго ідаламі: пакланяюцца яны творам рук сваіх, што зрабілі пальцы іх.
І Госпад Магуццяў, Які цябе пасадзіў, прадказаў на цябе бяду дзеля ліхоццяў дому Ізраэля і дому Юды, якія выклікалі гнеў да сябе ў Яго, калі ахвяравалі кадзіла Баалу.
Грэх Юды запісаны жалезным пяром, высечаны дыяментавым лязом на табліцы сэрцаў іх і на рагах ахвярнікаў іх,
А народ Мой забыўся пра Мяне, для марнасці палячы кадзіла ды спатыкаючыся на дарогах сваіх, на даўнейшых шляхах, каб блукаць па сцежках, па дарозе невыхаджанай,
Бо яны пакінулі Мяне і чужым зрабілі гэтае месца, ды палілі на ім кадзіла чужым багам, якіх не ведалі ані яны, ані бацькі іх, ані цары Юды, і напоўнілі гэтае месца крывёю нявінных.
І пабудавалі вышыні Баалу, каб паліць там сваіх сыноў у агні на цэласпаленне Баалу, чаго Я не загадваў і не даручаў і што не прыйшло Мне нават на думку.
Дзе багі твае, якіх ты сабе нарабіла? Хай падымуцца яны і вызваляць цябе ў часіну гора твайго; бо якая колькасць гарадоў тваіх, столькі і багоў тваіх сталася, Юда!
Баал ад юнацтва нашага з’ядаў працу бацькоў нашых, дробную жывёлу іх і буйную, сыноў іх і дачок іх.
Будзем спаць у ганьбе нашай і пакрые нас сорам наш, бо зграшылі мы супраць Госпада, Бога нашага, мы і бацькі нашы, ад юнацтва нашага аж да гэтага дня, і не слухалі мы голасу Госпада, Бога нашага.
І збудавалі ўзгоркі Баала, якія ў лагчыне Бэн-Гэном, каб прысвячаць сваіх сыноў і сваіх дачок Малоху. Не загадваў Я ім гэтага, ані на думку Мне гэта не прыйшло, каб рабіць такую брыдоту ды давесці Юду да граху”.
«Ці ж не тую ахвяру, якую складалі вы ў гарадах Юды і на вуліцах Ерузаліма, вы і бацькі вашы, цары вашы і князі вашы, і народ зямлі, — ці не пра іх памятае Госпад, ці не яна ўзышла на сэрца Яго?
Але яны не слухалі, і не прыхілілі вуха свайго, каб адвярнуцца ад сваёй ліхоты і каб не складаць ахвяр чужым багам.
І вынішчу Я з Мааба, — кажа Госпад, — кожнага, хто складае ахвяру на ўзгорках і паліць кадзіла багам сваім.
Як гэта? Вы крадзеце, забіваеце, чужаложыце, прысягаеце фальшыва, успальваеце Баалу, ходзіце за чужымі багамі, якіх не ведаеце,
Ізраэль — адборная вінаградная лаза, што прыносіць многа пладоў сваіх; паводле пладароднасці сваёй множыў ён ахвярнікі; паводле тлустасці зямлі сваёй аздабляў ідалаў.
Калі Галаад зрабіўся злачыннасцю, яны зноў сталіся ліхімі; у Галгале складаюць ахвяры цялятамі, — ахвярнікі іх будуць кучамі на барознах раллі.
«Як вінаград у пустыні, знайшоў Я Ізраэля: як на першы фрукт фігавага дрэва на пачатку яго, глядзеў Я на бацькоў вашых. Але яны прыйшлі да Баал-Пэгора і пасвяціліся бессаромнасці, і сталіся агідныя, як тое, што палюбілі.