Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 48:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

35 І вынішчу Я з Мааба, — кажа Госпад, — кожнага, хто складае ахвяру на ўзгорках і паліць кадзіла багам сваім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

35 Я выгублю ў Мааве, кажа ГОСПАД, таго, хто ўзыходзіць на ўзгоркі і кадзіць багам сваім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

35 Зьнішчу ў Маава, кажа Гасподзь, тых, што прыносяць ахвяры на вышынях і кадзяць божышчам ягоным.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 48:35
8 Крыжаваныя спасылкі  

Дачка Дыбона ўзышла на вышыні, каб плакаць: над Нэба і над Мэдабай Мааб галосіць; на ўсіх галовах яго — лысіна, кожная барада паголена.


І будзе: калі з’явіцца і будзе ўзлягаць на вышынях, прыйдзе да святыні сваёй, каб памаліцца, і не здолее.


Паводле лічбы гарадоў тваіх, Юда, былі і багі твае, ды па ліку вуліц у Ерузаліме пабудавалі вы ахвярнікі ганебныя, ахвярнікі, каб складаць ахвяры Баалу.


За тое, што спадзяваўся ты на свае ўчынкі і свае багацці, ты таксама будзеш здабыты, і Хамос пойдзе на выгнанне, а разам з ім святары яго і князі яго».


Як гэта? Вы крадзеце, забіваеце, чужаложыце, прысягаеце фальшыва, успальваеце Баалу, ходзіце за чужымі багамі, якіх не ведаеце,


А ўзліванні да іх хай будуць такія: палова гіна віна на кожнага бычка, адна трэцяя гіна — на барана і адна чацвёртая гіна — на ягня. Гэта цэласпаленне хай будзе ў кожны першы дзень месяца ва ўсе месяцы года.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы