Таксама святару Абіятару цар загадаў: «Ідзі ў Анатот у сваю сядзібу; бо ты — чалавек, варты смерці; але сёння я не заб’ю цябе, бо ты насіў каўчэг Госпада Бога ў прысутнасці бацькі майго, Давіда, і ты перанёс усе цяжкасці, якія пераносіў бацька мой».
ЕРАМІІ 1:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Словы Ярэміі, сына Хэлькіі, з ліку святароў, якія былі ў Анатоце, у зямлі Бэньяміна. Біблія (пераклад А.Бокуна) Словы Ярэміі, сына Хэлькіі, са сьвятароў, якія [былі] ў Анатоце ў зямлі Бэн’яміна. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Слова Ераміі, сына Хэлкіінага, са сьвятароў у Анатоце, у зямлі Веньямінавай, |
Таксама святару Абіятару цар загадаў: «Ідзі ў Анатот у сваю сядзібу; бо ты — чалавек, варты смерці; але сёння я не заб’ю цябе, бо ты насіў каўчэг Госпада Бога ў прысутнасці бацькі майго, Давіда, і ты перанёс усе цяжкасці, якія пераносіў бацька мой».
А ад пакалення Бэньяміна: Габаон і Габа з ваколіцамі іх і Алмат з ваколіцамі яго, таксама Анатот з яго ваколіцамі; усіх гарадоў трынаццаць паводле іх родаў.
Ярэмія ўчыніў галашэнне па Осіі. Усе спевакі і спявачкі аж па сённяшні дзень учыняюць галашэнні па Осіі, і як бы закон утрымаўся ў Ізраэлі: вось, падаецца ў галашэннях.
І рабіў ён ліхое ў вачах Госпада, Бога свайго, і не ўпакорыўся перад прарокам Ярэміем, калі той казаў яму, як вусны Госпада.
каб споўнілася слова Госпада праз вусны Ярэміі: «Пакуль зямля прыме суботы свае, будзе яна спраўляць суботу ва ўвесь час свайго знішчэння, аж пакуль не мінуць семдзесят гадоў».
Каб збылося слова Госпада, сказанае Ярэміем, узбудзіў Госпад дух Кіра, цара персаў, у першы год царавання яго, які на ўсё царства сваё разаслаў загад, пісьмова абвяшчаючы:
Бачанне Ісаі, сына Амоса, якое бачыў ён адносна Юды і Ерузаліма ў дні Озіі, Ёатама, Ахаза і Эзэкіі, цароў Юдэйскіх.
Дзеля таго вось што кажа Госпад адносна людзей з Анатоту, якія цікуюць на душу тваю ды кажуць: «Не праракуй у імя Госпада, і не памрэш у руках нашых».
Ярэмія выйшаў з Ерузаліма, каб ісці ў зямлю Бэньяміна і там падзяліць маёмасць перад народам.
Госпад прамовіў да святара Эзэкіэля, сына Буза, у зямлі халдэяў ля ракі Кэбар; і супачыла на ім там рука Госпада.
у першы год яго царавання я, Даніэль, зацікавіўся ў кнігах лікам гадоў, аб якім аб’явіў Госпад прароку Ярэмію, каб споўнілася спусташэнне Ерузаліма праз семдзесят гадоў;
Словы Амоса, які быў сярод пастухоў з Тэкуа; што бачыў ён адносна Ізраэля ў дні Озіі, цара Юды, і ў дні Ерабаама, сына Ёаса, цара Ізраэля, і за два гады перад землятрусам.
І паслаў Амазія, святар з Бэтэля, Ерабааму, цару Ізраэля, кажучы: «Змаўляецца супраць цябе Амос сярод дому Ізраэля; не зможа знесці зямля ўсіх размоў яго.
А яны сказалі: «Адны за Яна Хрысціцеля, другія за Іллю, а іншыя за Ярэмію або за аднаго з прарокаў».
Тады збылося тое, што было сказана прарокам Ярэміем, які казаў: «І ўзялі трыццаць срэбранцаў, плату за Ацэненага, Якога ацанілі сыны Ізраэля,