Я абвяшчаю ад пачатку тое, што ў канцы, ды ад даўніх часоў тое, што яшчэ не адбылося, кажучы: “Намер Мой усталюецца, і здзейсню Я ўсю волю Сваю”.
ЕЗЭКІІЛЯ 39:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось, прыходзіць і спаўняецца! — кажа Госпад Бог, — гэта той дзень, аб якім сказаў Я. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, прыходзіць і станецца, кажа Госпад ГОСПАД. Гэта той дзень, пра які Я прамовіў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось гэта і прыйдзе і збудзецца, кажа Гасподзь Бог, гэта той дзень, пра які Я сказаў. |
Я абвяшчаю ад пачатку тое, што ў канцы, ды ад даўніх часоў тое, што яшчэ не адбылося, кажучы: “Намер Мой усталюецца, і здзейсню Я ўсю волю Сваю”.
І калі споўніцца тое, што прадказана — а яно ўжо прыходзіць, — тады даведаюцца, што прарок быў між імі».
Гэта кажа Госпад Бог: “Такім чынам, ты той, аб якім у даўніх часах сказаў Я праз Сваіх паслугачоў, прарокаў Ізраэля, якія прадказвалі ў тыя дні, што прывяду цябе на іх”.
І імя Маё святое зраблю вядомым сярод народа Майго Ізраэля і не дазволю зневажаць імя Маё святое ў будучыні, і пагане пазнаюць, што Я — Госпад, Святы Ізраэлеў.
І выйдуць жыхары з гарадоў Ізраэля, і распаляць агонь, і спаляць зброю, маленькія і вялікія шчыты, і лукі, і стрэлы, і булавы, і дзіды, і сем гадоў агнём паліць гэта будуць.
Няхай для вас, умілаваныя, не будзе таямніцай тое, што адзін дзень у Госпада як тысяча гадоў і тысяча гадоў – як адзін дзень.
І сёмы анёл выліў сваю чару ў паветра; і пачуўся магутны голас са святыні нябеснай ад пасада, які казаў: «Споўнілася!»
І сказаў мне: «Сталася! Я – Альфа і Амега, Пачатак і Канец. Прагнучаму дам Я піць дарма з крыніцы жыцця.