ЕЗЭКІІЛЯ 38:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сярод іх персы, Куш і Пут, усе ўзброеныя шчытамі і шлемамі, Біблія (пераклад А.Бокуна) Пэрсы, Куш і Пут, усе яны са шчытом і шаломам, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Персаў, Эфіопаў і Лівійцаў зь імі, усіх з шчытамі і ў шаломах, |
Калі хто ўсцярогся меча, той быў заведзены ў Бабілон ды служыў цару і сынам яго, аж пакуль не загадаў цар персаў,
Каб збылося слова Госпада, сказанае Ярэміем, узбудзіў Госпад дух Кіра, цара персаў, у першы год царавання яго, які на ўсё царства сваё разаслаў загад, пісьмова абвяшчаючы:
Жыхары Персіі, і Луда, і Пута былі ў войску тваім, ваярамі тваімі. Шчыты і шлемы яны павесілі ў цябе, яны прынеслі табе славу.
І меч прыйдзе на Егіпет, і страх запануе ў Кушы, калі ў Егіпце будуць падаць забітыя, калі забяруць багацце яго і калі будуць развалены яго падмуркі.
Куш, і Пут, і Луд, і ўвесь просты народ, і Куб ды сыны зямлі запавету разам з імі загінуць ад меча”.
Куш быў сілай яго, і Егіпет, якому не было канца; Пут і лібійцы былі ў дапамогу яму.